Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа з’яўляецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй, добрыя справы якой падтрымліваюць людзей у хвіліны жыццёвых нягод.
На сённяшні дзень у Петрыкаўскай раённай арганізацыі БТЧК зарэгістравана 65 першасных арганізацый, у склад якіх уваходзіць больш за 5000 сяброў таварыства. Напярэдадні Ражства мы сустрэліся са старшынёй Петрыкаўскай РА БТЧК Людмілай Петуховай, якая падрабязна распавяла нам пра дзейнасць Чырвонага Крыжа на тэрыторыі нашага раёна.

ГРАМАДСКІЯ АБ’ЯДНАННІ

– Я дзякую за прадастаўленую магчымасць расказаць пра нашу дзейнасць. Пачаць мне хацелася б са слоў удзячнасці ўсім тым, хто дапамагае нам і падтрымлівае. Старшынёй Прэзідыума раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа з’яўляецца Сяргей Талецкі. Ён адказна і нефармальна ставіцца да сваіх абавязкаў і ўсяляк дапамагае ў працы.Чырвоны Крыж цесна супрацоўнічае з установамі аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай службай, РАНС, РАУС, саветам ветэранаў, Настаяцелем Свята-Увазнясенскага Храма Дзмітрыем Пасечнікам. Актыўныя памочнікі ў працы раённай арганізацыі валанцёры-школьнікі пад кіраўніцтвам педагогаў, валанцёры-медыкі, валанцёры-кіраўнікі прадпрыемстваў. Дзейнасцю іх кіруе Валанцёрскі савет, створаны пры Петрыкаўскай РА БТЧК у складзе 13 чалавек.

За актыўную валанцёрскую і дабрачынную дзейнасць узнагароджаны Падзякай Гомельскай ГА БТЧК Уладзімір Фурман. А Раман Курдо прыняў удзел у рэспубліканскім форуме “Я – валанцёр”, дзе быў узнагароджаны Дыпломам і каштоўным падарункам сакратарыята БТЧК.

Пры дапамозе валанцёраў і спонсараў раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа традыцыйна ў снежні-студзені праводзіць навагоднія акцыі. На “Ёлцы жаданняў” уручаюцца навагоднія падарункі і цацкі дзецям-інвалідам, якія наведваюць карэкцыйны цэнтр. З фонду абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа штогод дзеці, якія прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, атрымліваюць салодкія падарункі. Традыцыйныя калядныя сустрэчы з запрашэннем айца Дзмітрыя ў ТЦ САН для інвалі-даў дзяцінства, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання. Сіламі валанцёрскай групы СДПТВ № 1 пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Валянціна Будні-ка рыхтуецца святочна-забаўляльная праграма. Удзельнікам сустрэчы ўручаюцца падарункі і сувеніры ад Чырвонага Крыжа, арганізуецца “салодкі стол”. Калядную праграму для дзяцей школы-інтэрната рыхтуюць валанцёры Цэнтра творчасці пад кіраўніцтвам Надзеі Слабадзянюк. Уручаюцца салодкія падарункі.

У раёне ў трох участковых бальніцах функцыяніруюць палаты сястрынскага догляду, у якіх на сённяшні дзень знаходзіцца 57 чалавек. Напярэдадні Новага года яны ўсе атрымалі навагоднія салодкія падарункі.

У рамках месячніка Чырвонага Крыжа сумесна з раённым саветам ветэранаў праводзіцца акцыя “Галерэя добрых спраў”, якая прадугледжвае наведванне адзінокіх пажылых людзей. Чырвоны Крыж віншуе з юбілеямі і Днём Перамогі ветэранаў вайны і працы з уручэннем падарункаў.

Прыярытэтным накірункам у рабоце раённай арганізацыі з’яўляецца аказанне дапамогі інвалідам дзяцінства, інвалідам дапенсійнага ўзросту, якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, дзецям-інвалідам, якія наведваюць карэкцыйны цэнтр i якiя знахо-дзяцца ў Петрыкаўскай школе-інтэрнаце для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, пацыентам палат сястрынскага догляду і інвалідам, якія пражываюць у Капцэвіцкім доме-інтэрнаце для псіханеўралагічных хворых.
Таксама актыўны ўдзел РА БТЧК прымае ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню абароны дзяцей. Штогод напярэдадні свята праводзіцца мерапрыемства “Добры дзень, ЛЕТА!” для дзяцей Петрыкаўскай школы-інтэрната. Канцэртную і гульнявую праграму рыхтуюць валанцёры-школьнікі Цэнтра творчасці, арганізуецца салодкі стол.

А ў чэрвені ў ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН” у аддзяленні дзённага знахо-джання інвалідаў дзяцінства праводзіцца традыцыйнае свята “Хвіліна радасці”. Не выпадкова так гучыць гэта назва, бо трэба разумець, што гэтыя людзі заўсёды з радасцю чакаюць сустрэчы. Канцэртную і забаўляльную праграму рыхтуюць пастаянныя шэфы – валанцёры-выхаванкі Петрыкаўскага СДПТВ № 1. Інвалідам дзяцінства ўручаюцца сувеніры, ад Чырвонага Крыжа рыхтуецца салодкі стол.
Пачынаючы з 2014 года Чырвоны Крыж аказвае дапамогу і пад-трымку вымушаным перасяленцам з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. На сённяшні дзень атрымальнікамі ваўчараў з’яўляюцца 16 сем’яў. Гэта 3 шматдзетныя сям’і, 2 інваліды, пенсіянеры, няпоўныя сем’і. Акрамя гэтага, тым, хто мае патрэбу, аказваецца дапамога ў выглядзе адзення і абутку, пасцельных прыналежнасцяў і прадметаў хатняга ўжытку.

Адным з накірункаў дзейнасці Чырвонага Крыжа з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця. 1сакавіка – Міжнародны Дзень барацьбы з наркотыкамі. У гэты дзень мы праводзім “круглы стол” на базе бібліятэкі з запрашэннем урача-валеолага, фельчара-валеолага і ўрача-нарколага для навучэнцаў-валанцёраў школ горада. Удзельнікі “круглага стала” атрымліваюць інфармацыйны матэрыял па дадзенай тэме. Такія ж санітарна-асветніцкія мерапрыемствы праводзяцца і па іншых тэмах.
Традыцыйна РА БТЧК сумесна з ЦРБ праводзіць агляд-конкурс санітарных звёнаў па першай даўрачэбнай дапамозе на раённых злётах “Юных інспектараў дарожнага руху” і “Юных выратавальнікаў-пажарных”. Пераможцам уручаюцца дыпломы і прызы ад Чырвонага Крыжа.

Вось яна, наша статыстыка добрых спраў за 2019 год: у Чырвоны Крыж звярнулася 95 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 413 дзяцей, 63 інваліды, 34 няпоўныя і малазабяспечаныя сям’і, 9 грама-дзян, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах і 3 сям’і, якія пацярпелі ад пажару, для якіх былі сфарміраваны прадуктовыя і гігіенічныя наборы, пасцельныя прыналежнасці, посуд і адзенне.

Чырвоны Крыж ажыццяўляе сваю дзейнасць за кошт членскіх узносаў і ахвяраванняў грамадзян, спонсарскай дапамогі ад прадпрыемстваў і камерцыйных структур. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць працоўным калектывам за пералічаныя сродкі, і асобная падзяка нашым спонсарам – неабыякавым і добрым людзям: Уладзіміру Фурману, Святлане Сялюк, Анатолю Мячыну, Пятру Ланько, Лідзіі Голуб, Лідзіі Шыкінай, Аляксандру Кузьмічу, Аляксею Тураўцу, Раману Курдо, Таццяне Шыдлоўскай, Пятру Вергею. Пералічаныя ўзносы і ахвяраванні выдаткоўваюцца для патрэб раёна. Хачу пажадаць усім здароўя і дабрабыту ў Новым годзе!

Мы дзякуем Людміле Фёдараўне за тыя праекты, якія разам са сваімі добраахвотнымі памагатымі РА БТЧК рэалізуе. Так, дабрачыннасць – справа патрэбная і высакародная. Дзякуючы нашым агульным намаганням збываюцца дзіцячыя мары, ратуюцца ад жыццёвых нягод “пагарэльцы”, адзінокія, а таксама малазабяспечаныя. Памятайце, паважаныя чытачы, пра тое, што заўсёды намнога прыемней дапамагаць, чым мець патрэбу ў дапамозе.

Галіна КАЗАК.
Фота Алены БРУЦКАЙ, Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о