Савет Міністраў пастановай нумар 912 ад 9 лістапада 2016 года зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2017 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўрада.

Згодна з дакументам, рабочыя дні ў 2017 годзе пераносяцца з панядзелка 2 студзеня на суботу 21 студзеня; з панядзелка 24 красавіка на суботу 29 красавіка; з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая; з панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада.

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Пастанова прынята згодна з ч.6 арт.136 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о