У мінулую пятніцу на плошчы Леніна ў горадзе Гомелі ўрачыста адкрылі флагшток. У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна. Цяпер над абласным цэнтрам высока лунае галоўны сімвал дзяржавы. Гомель стаў другім пасля Мінска горадам, дзе ўсталяваны такі маштабны флагшток.

І гонар, і адданасць, і працоўныя перамогі

У сваім выступленні з нагоды знакавай падзеі, Генадзій Салавей адзначыў, што з улікам сітуацыі, якая склалася ў краіне, гэты аб’ект будзе сімвалам нашага прызнання ў любові і адданасці Беларусі, гонару за сваю краіну.

– Нездарма кажуць: сіла патрыятызму прапарцыянальная колькасці асабіста ўкладзенай працы. Пакуль асобная частка насельніцтва выходзіць на так званыя мітынгі, сапраўдныя патрыёты працягваюць працаваць на карысць радзімы, – адзначыў кіраўнік вобласці.

– Пад нашым сцягам вось ужо чвэрць стагоддзя Беларусь дынамічна развіваецца і сцвярджае сябе на міжнароднай арэне. Ён азарае нашы спартыўныя перамогі, лунае на найвышэйшых вяршынях планеты, прадстаўляе нашу краіну ў іншых дзяржавах, замацоўвае нацыянальную згоду і патрыятычны дух беларускага народа. Нашай любові да Беларусі хопіць, каб захаваць і прымножыць яе багацці, адстаяць перад тварам небяспекі і прадоўжыць курс на далейшае росквіт.

І гонар, і адданасць, і працоўныя перамогі І гонар, і адданасць, і працоўныя перамогі І гонар, і адданасць, і працоўныя перамогі І гонар, і адданасць, і працоўныя перамогі І гонар, і адданасць, і працоўныя перамогіВа ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч, які адзначыў, што сёння беларусаў спрабуюць сутыкнуць адзін з адным, пераканаць у тым, што ў нас не той сцяг, улада, народ.
– Сёння ўсе мы разумеем, як важна мець імунітэт да любых спроб раскалоць наша грамадства. У святле падзей, што адбываюцца ў краіне, большую каштоўнасць набывае мір і парадак, – зазначыў Андрэй Кунцэвіч.

– У нас ёсць моцны Прэзідэнт, мудры народ, дзяржаўны сцяг, а гэта, паверце, нямала. Наш сцяг – сімвал краіны, якая імкнецца да захавання свайго суверэнітэту. Галоўны сімвал краіны паднялі на флагшток у гэты дзень і ў гонар раёнаў, а таксама прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Гомельшчыны, якія былі занесены на абласную Дошку гонару. Яны дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў па выніках працы за мінулы год. Сярод лепшых арганізацый сельскай гаспадаркі і наша СУП “Палессе-Аграінвест”. Узнагароду ад губернатара вобласці прыняў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Капінскі. Як адзначыў Міхаіл Анатольевіч, быць занесеным на абласную Дошку гонару пачэсна і адказна адначасова.
– Наша прадпрыемства штогод нарошчвае паказчыкі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, спадзяёмся, што гэтак жа будзе і надалей. Хачу сказаць словы ўдзячнасці калектыву за добрую працу і кіраўніцтву вобласці за высокую ацэнку нашай дзейнасці, – адзначыў у час размовы Міхаіл Капінскі.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о