3 сакавіка ў Гомелі прайшоў VI Адкрыты Рэспубліканскі турнір па чырлідынгу Кубак Палесся – 2019”. 

ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ
ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ

Палац лёгкай атлетыкі сустрэў каля 1000 удзельнікаў з трох абласцей нашай краіны – Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай. У некаторых дысцыплінах былі госці з Расіі.

Удзел у спаборніцтвах прынялі дзве каманды па чырлідынгу ДУА “Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі” “SunWay” і “Anioly” з васьмю танцавальна-спартыўнымі выступамі.

У намінацыі “Чыр-двойка” ўзроставай катэгорыі “юніёры” 1 месца заваявалі Вераніка Жогаль і Настасся Тарасава.  Праграма ўяўляла сабой сольны выступ спартсменаў, у якім спалучаюцца элементы акрабатыкі, чыр-харэаграфіі.

У намінацыі “Талісман” нашы зямлячкі некалькі разоў падымаліся на прыступкі п’едэстала.

Ва ўзроставай катэгорыі “дзеці” 2 месца ў Агніі Хільман. Дзяўчынка авасобіла вобраз зайчыка, які любіць паспаць, але адное, што яго абуджае – любоў да танцаў.

У юніёрых 1 месца атрымала піратка Вікторыя Бычкоўская. Спартсменка здзівіла журы акрабатычнымі элементамі. Сярод дарослых першае месца было ў Наталлі Чарняўскай, якая прадэманстравала вобраз Нюшы з мультфільма Смяшарыкі.

У намінацыі “групавы стант жаночы” на чацвёртым месцы апынуліся Лізавета Ждан, Дар’я і Любоў Музыкі, Кацярына Дарошка, Дыяна Насека. Дыпломам IV ступені ў намінацыі “Джаз-двойка” ўзнагароджаны Ангеліна Бурмістрава і Аляксандра Каленік.

Менш паспяховымі, але ў той жа час відовішчнымі, былі камандныя выступы ў намінацыі “Данс-шоў-сторы” – пятае месца ў “Anioly” і чацвёртае ў “SunWay”.

Пераможцы атрымалі медалі, каштоўныя сувеніры,  салодкія прызы, танцавальны вопыт і шмат новых цікавых пачуццяў.

Заўважым,  з кожным годам папулярнасць чырлідынгу ў Беларусі расце. Пра гэта сведчыць неверагодная колькасць удзельнікаў у спаборніцтвах.

Паездка на “Кубок Палесся” стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы бацькоў, адміністрацыі сярэдняй школы №1 і “Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Вялікую падзяку за падрыхтоўку танцавальных касцюмаў кіраўнік гуртоў выказвае Наталлі Бурмістравай.

 

ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ ГОМЕЛЬСКІЯ МЕДАЛІ ПРЫЕХАЛІ Ў ПЕТРЫКАЎ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о