Годная змена

0
504
Годная змена
Дар’я Герасіменка
вернецца ў родную школу

Як правільна абраць будучую прафесію і не памыліцца? Гэтае пытанне хвалюе многіх маладых людзей, калі прыходзіць час рабіць выбар будучай прафесіі. Вядома, прафарыентацыйную работу ў школе ніхто не адмяняў, аднак асноўны выбар за выпускнікамі і іх бацькамі.
Большая палова педагагічнага калектыву нашай установы адукацыі – былыя выпускнікі! Можа таму, штогод нашы навучэнцы звязваюць свой лёс з педагогікай.
Дар’я Герасіменка і Вераніка Папок – студэнткі Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа. Дар’я сёлета атрымала дыплом і прыйдзе працаваць у родную школу настаўнікам пачатковых класаў. Вераніка толькі скончыла першы курс і зараз праходзіць практыку ў школе. Разам з рабятамі, удзельнікамі валанцёрскага атрада, яна распаўсюджвае інфармацыйныя буклеты сярод бацькоў і насельніцтва аграгарадка па актуальных пытаннях: “Бяспека на вадзе”, “Не пакідайце дзяцей адных”, “СТОПнаркотык”. Разам з педагогамі ўдзельнічае ў арганізацыі працы лагера працы і адпачынку.
Мілана Крывянкова і Аляксандр Прадзед – студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны – будучыя псіхолагі. Ганна Бічан – студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Сёстры Ксенія і Ганна Пракапенкі – студэнткі Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна. Ксенія – будучы выкладчык матэматыкі, Ганна – фізічнай культуры і здароўя.
Такая змена з былых выпускнікоў радуе настаўнікаў. Рабят мы ведаем як адказных, творчых, цікавых людзей. І, вядома ж, чакаем у роднай школе!

Людміла ЗІЗЮК,
дырэктар ДУА “Пціцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о