На апаратнай нарадзе разгледзелі тэмы падтрымання належнага стану дарожнага пакрыцця, пітной вады, аператыўнай абстаноўкі па лініі РАУС, ДАІ і РАНС, падрыхтоўкі да веснавой паводкі, а таксама вакцынацыі насельніцтва супраць COVID-19.

У Гомельскай вобласці 27 сакавіка плануецца правесці суботнік
Інфармацыя была агучана на апаратнай нарадзе старшынёй райвыканкама Аляксандрам Наўныкам.

Сродкі маюць намер накіраваць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Партызанская крынічка”, што знаходзіцца пад Гомелем. У гады Вялікай Айчыннай вайны там базіраваўся партызанскі атрад “Бальшавік”. Сёлета юбілейны год (80-годдзе) з моманту яго стварэння.
Мяркуецца на месцы базіравання атрада разгарнуць музейную экспазіцыю, пляцоўкі для правядзення гістарычных рэканструкцый, звязаных з партызанскім рухам.

Дарожнае пакрыццё варта захоўваць
Шмат пытанняў у час нарады прагучала на адрас камунальнай службы і дарожнікаў, кіраўніцтва РЭС і камісіі па бяспецы дарожнага руху па тэме захаванасці дарожнага пакрыцця на вуліцах горада. Тут і зусім не прадуманыя і не ўзгодненыя маршруты руху грузавых аўтамабіляў Гомельскага будаўнічага трэста, і планы па ўскрыцці адрамантаваных дарог у час правядзенне рамонтных работ арганізацыямі. “Ні адзін дбайны гаспадар на ўласным падворку не дапусціць гэтага. Чаму з гарадской маёмасцю абыходзіцеся інакш? Гэтага быць не павінна”, – зазначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка ў час нарады.

У барацьбе з COVID-19 стаўка зроблена на масавую вакцынацыю
Вакцынацыя насельніцтва супраць COVID-19, як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Талецкі, у хуткім часе набудзе масавы характар. Першая партыя вакцыны (100 доз) была разлічана на медыцынскіх работнікаў. Ужо сёння ідзе фарміраванне спіса жадаючых атрымаць прышчэпку ад каранавіруса. Запіс на вакцынацыю ажыццяўляецца ў рэгістратуры паліклінікі. У бліжэйшы час чакаецца паступленне чарговай партыі вакцыны. У працоўных калектывах і сельвыканкамах, па даручэнні старшыні райвыканкама, будзе арганізавана выступленне супрацоўнікаў ЦРБ і ЦГіЭ з мэтай інфармавання насельніцтва па пытанні імунізацыі.

Якасць пітной вады на кантроль
Якасць пітной вады ў сельскіх населеных пунктах раёна не першы раз узнімаецца на апаратнай нарадзе пры старшыні райвыканкама. Дзякуючы дзяржаўнай праграме “Чыстая вада” вырашана праблема ў пераважнай большасці населеных пунктаў, аднак кропкі напружання па-ранейшаму маюцца. Так, з населеных пунктаў Конкавічы і Муляраўка па-ранейшаму паступаюць тэлефанаванні па пытанні неналежнай якасці пітной вады. Больш таго, у Чалюшчавічах, Лучыцах і Кашэвічах усяго толькі два гады таму ўведзеныя ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання не даюць жаданага выніку – праблемы з пітной вадой, хоць і не ў ранейшым памеры, усё ж існуюць. Дадзена даручэнне – праверыць эфектыўнасць працы станцый, даследаваць вонкавыя і знешнія сеці.

Да паводкі быць гатовымі
Пытанне забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой чарговы раз было ўзнята пры абмеркаванні тэмы чакаемай веснавой паводкі, да якой, мяркуючы па сёлетняй колькасці ападкаў, варта быць гатовымі.
Старшыні камісіі па надзвычайных сітуацыях і старшыням сельвыканкамаў дадзена даручэнне ўжо сёння адпрацаваць у населеных пунктах, што ўваходзяць у зону падтаплення, пытанні забеспячэння бяспекі адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, якасці пітной вады ў калодзежах на прыватных падворках.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о