Карэспандэнты “ПН” пабывалі ў ачагу ўзгарання каля вёскі Бобрыкі,
дзе работнікі МНС некалькі сутак тушаць тарфяны пажар

Гэта не кадры з кіноСігнал пра ўзгаранне іржышча паступіў у МНС ад дырэктара ААТ “Камаровічы” 23 ліпеня. На наступны дзень была выяўлена цеплавая анамалія, спецыялісты ўстанавілі – гарыць тарфянік.

Гэта не кадры з кіноПалатачны лагер работнікаў МНС размясціўся ў кіламетры ад узгарання. На месцы таксама дзяжураць медыкі.
Ва ўмовах нізкай бачнасці, анамальнай спякоты і моцнага ветру, які падымае слуп пылу і дыму, працу пажарных можна назваць гераічнай.

Гэта не кадры з кіно
– На сённяшні дзень плошча пажару з 85 паменшылася да 60 гектар, – распавёў намеснік начальніка аддзела службы і боегатоўнасці падраздзяленняў падпалкоўнік унутранай службы Павел Канончык. – На месцы працуюць 94 чалавекі і 27 адзінак тэхнікі. Задзейнічаны сілы і сродкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 6 адзінак транспарту ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, тэхніка Петрыкаўскага прадпрыемства мелі-ярацыйных сістэм, а таксама сельскагаспадарчых арганізацый.

Гэта не кадры з кіноУмовы, якія ўскладняюць тушэнне пажару ў такіх маштабах – часткова непрыбраны ўраджай з сельскагаспадарчых угоддзяў, недастатковы аб’ём водазабеспячэння ў месцах тушэння ўзгарання, высокая тэмпература. Гарачае надвор’е, моцныя парывы ветру спрыяюць вельмі хуткаму распаўсюджванню агню.

Гэта не кадры з кіно
Пры працы ў такіх экстрэмальных умовах патрабуецца частая змена асабістага складу спецыялістаў, якія прымаюць удзел у тушэнні.

Гэта не кадры з кіно
Работы па ліквідацыі пажару на месцы каардынуе намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Клабук. Ён адзначыў, што напрамак распаўсюджвання агню можа памяняцца ў любую хвіліну, так як вецер таксама змяняе свой кірунак.

Гэта не кадры з кіно– Сярод нашых галоўных і першачарговых задач – не дапусціць распаўсюджвання гарэння на бліжэйшы населены пункт Бобрыкі і далей па сельскагаспадарчым палетку. Задача – абараніць населеныя пункты і не дапусціць пагрозы распаўсюджвання, – адзначыў намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Клабук.

Гэта не кадры з кіно“Асабісты састаў працуе з поў-най самааддачай”, – падкрэслілі ў МНС.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о