IMG_9093

3 лютага наша любімая гарадская сярэдняя школа № 2 сустрэла сваіх выпускнікоў вясёлым канцэртам, гарэзлівымі дзіцячымі тварамі, мудрымі вачыма настаўнікаў. Выдатна, калі ёсць магчымасць убачыць тых, з кім не сустракаўся многа гадоў, зноў прайсці па калідорах, сесці за парту, пастаяць каля дошкі. Такія ўспаміны – каштоўныя.

Нашы настаўнікі памятаюць нас усякімі: вясёлымі і самотнымі, паслухмянымі і гарэзлівымі. Адно нязменна: мы і праз многа гадоў – іх вучні. І цяпер з нецярпеннем чакаем сустрэчы з педагогамі, каб сказаць дзякуй Святлане Усцінаўне Белянок, Валянціне Мікалаеўне Тарабей, Ігару Мікалаевічу Ліпскаму і каб яны маглі ганарыцца тым, што іх праца не была дарэмнай, мы выраслі вартымі іх. Дзякуй вам, педагогі!

Удзячныя выпускнікі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о