Накіраваліся мы ў вёску Галубіца каб даведацца, як ідуць справы ў населеным пункце з забеспячэннем насельніцтва чыстай вадой. Не так даўно якасць вясковай вады выклікала сумненні як ў мясцовай улады, так і ў жыхароў вёскі. Людзі неаднаразова шукалі дапамогі ў вырашэнні праблемы ў кіраўніцтва раённага жаллёва-камунальнага прадпрыемства. Спецыялісты, у сваю чаргу чысцілі сеткі, што дапамагала, але толькі на кароткі час. Паўтара гады назад, згодна з дзярж-праграмай “Камфортнае жыллё” на тэрыторыі сельсавета была пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання.

Галубіца: у прыярытэце клопат пра здароўе і камфортнае жыццёДаведаўшыся пра мэту нашага візіту старшыня Галубіцкага сельвыканкама Уладзімір Аляксандраў падзяліўся падрабязнасцямі “воднай справы”.
– Патрэба ў фільтраванай станцыі была відавочнай. Да яе з’яўлення колькасць утрымання жалеза ў вадзе значна перавышала норму. Непрыгоднасць для выкарыстання вады была ўжо візуальнай, прытым адсутнічаў неабходны напор, што стварала вялікія нязручнасці людзям, – пачаў размову прадстаўнік улады. – Чалавек штодзень мае патрэбу ў вадзе. На тэрыторыі сельсавета пражывае 560 чалавек, функцыянуе сярэдняя школа, дзіцячы садок, дзве крамы. Праблему патрэбна было вырашаць дзейсным спосабам.

Уладзімр Уладзіміравіч расказвае пра вёску. Адразу відаць: малая Радзіма не абыякавая яму, “хварэе” за камфорт землякоў. Перад тым як была ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання на тэрыторыі вёскі амаль усе водаправодныя трубы былі заменены. Якасная пітная вада цэнтралізавана забяспечвае 70 % домаўладанняў. Дарэчы ў вёсцы зроблена шмат для годнага жыцця. І хоць гэта не датычылася тэмы нашай размовы, Уладзімір Уладзіміравіч “пахваліўся” некаторымі момантамі з жыцця населеннага пункта. Вёска газіфікавана – большая палова насельніцтва атрымлівае газ і цяпло непасрэдна ў свае жылішчы. Яшчэ адзін факт, пра які не змог змаўчаць старшыня: праведены капітальны рамонт электрасетак. Дадаткова пастаўлена з трох да пяці трансфарматарных падстанцый, таму перабоі са святлом у мінулым, а ў будучыні – пераход да электракатлоў, старт якім ужо закладзены пражываючымі ў вёсцы.

Жыхары Галубіцы з задавальненнем уступалі з намі ў дыялог. Святлана Жукавец трыццаць гадоў пражывае па вуліцы Паўночнай. Гаворыць, што раней з вадою была бяда: адчуваўся металічны прысмак ды і колерам была непрывабная. Як гатаваць ежу, або сціраць бялізну? Цяпер вада ў кранах стала выдатная.

Такой пазіцыі прытрымліваецца і Алена Петравец, якая пражывае па вуліцы Савецкай. Жанчына не нарадуецца на цяперашнюю якасць вады: чыстая, празрыстая, а галоўнае – смачная.

З увядзеннем у эксплуатацыю станцыі абезжалезвання, пытанне да якасці вады не ўзнікае ў мясцовых жыхароў. Чыстая вада – зарука іх здароўя і камфорту. Менавіта з такіх эпізодаў складваюцца камфортныя ўмовы вяскоўцаў.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о