16 красавіка ў райвыканкаме адбылося пазачарговае пасяджэнне рабочай групы камісіі па надзвычайных сітуацыях. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік пракурора Павел Ярмаш, а таксама прадстаўнікі лесагаспадарчых арганізацый раёна.
Галоўная тэма – лясныя пажарыГалоўным пытаннем для абмеркавання стала папярэджанне пажараў у лясах.
Варта адзначыць, што сёлета на Петрыкаўшчыне адбыліся 9 лясных пажараў, з якіх 5 на тэрыторыях ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, 3 – ЭЛПГ “Ляскавічы”, 1 – ДЛГУ “Мазырскі спецлясгас”.
На пасяджэнні камісіі былі абмеркаваны меры, якія прымаюцца лесагаспадарчымі арганізацыямі па недапушчэнні лясных пажараў, а ў выпадку іх узнікнення – па абмежаванні распаўсюджвання на вялікія плошчы, у тым ліку населеныя пункты. Да таго, увагу засяродзілі на якасці правядзення прафілактычных мерапрыемстваў: агітацыйнай рабоце з насельніцтвам з дапамогай гутарак і праз сродкі масавай інфармацыі. Важная і якасць абмену аператыўнай інфармацыяй з раённым аддзелам па НС пры ўзнікненні лясных пажараў.
Вынікам работы камісіі па надзвычайных сітуацыях стала выпрацоўка комплексу дадатковых мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў у лесе.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о