У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама падзяліліся графікам правядзення святочных навагодніх мерапрыемстваў.
Так, у Петрыкаўскім РДК 29 снежня з 11 да 12.30 гадзін пройдзе дзіцячы ранішнік “Навагодні перапалох” і з 21 да 23 гадзін – баль “На ганку Новы год!”, 1 студзеня з 1.30 да 4 гадзін – навагодняя дыскатэка “З Новым годам, моладзь”.
1 студзеня з 1 да 4 гадзін петрыкаўчане і госці горада запрашаюцца на гарадскую плошчу, дзе пройдзе святочнае гулянне “Новы год запальвае агні”.
У Капаткевічах навагодняя праграма будзе наступнай: 30 снежня з 14 да 16 гадзін у гарадскім Доме культуры пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне “Казачная карусель”, у гэты ж дзень з 18 да 21 гадзіны віншаванні Дзеда Мароза можна будзе атрымаць на даму.
31 снежня з 21 да 23 гадзін на гарадской плошчы ў Капаткевічах будзе праходзіць тэатралізаванае прадстаўленне “Навагодні феерверк”, якое пасля невялікага перапынку з 23 да 1 гадзіны працягнецца Навагодняй ноччу з аналагічнай назвай да 4 гадзін.
6 студзеня Капаткевіцкі ГДК з 13 да 14.30 гадзін запросіць жадаючых на пазнавальную праграму “Што такое святкі”, а 7 студзеня з 17 да 19 гадзін – на пасядзелкі “Калядныя цуды”.
Навагоднія мерапрыемствы таксама пройдуць ва ўсіх клубных установах раёна.
Дзмітрый БЯЛЬКО, 
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о