19 мая – Дзень піянерыі. Сваё піянерскае дзяцінства ўспамінаюць жыхары Петрыкаўшчыны

Гады дзяцінства з піянерскім гальштукам

Ала Крывіна, работнік ваенкамата:

– Якім яно было? Самым яркім, запамінальным, а галоўнае — шчаслівым. Я вучылася ў сярэдняй школе № 2 г. Петрыкава. Памятаю, як нас прымалі ў піянеры. Здавалася, гэта быў самы ўрачысты дзень. Велізарны белы бант на галаве, белы фартух, новыя туфлі, якія былі ледзь малы … (дарэчы, я ў іх на фота). Але гэта не важна. Важна было тое, што тады, у Дзень нараджэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, я стану піянерам.

Памятаю, як з заміраннем сэрца мы слухалі гімн СССР, як хорам паўтаралі клятву піянера, як ветэраны, настаўнікі, камсамольцы павязвалі нам піянерскія гальштукі. Колькі ж было гонару! Мы былі самымі прыгожымі, ішлі з горда паднятай галавой.

Пахвалюся, што я была адказнай піянеркай, актыўна ўдзельнічала ў справах класа, піянерскай дружыны, заўсёды старалася праявіць сябе з лепшага боку.

Так, добрае быў час! Менавіта піянерскае дзяцінства выхавала ў нас такія якасці, як гонар, адказнасць, таварыства, сумленне, павага да старэйшых і клопат пра малодшых.

Успамінаючы піянерскае мінулае, нібы зноў апыняешся там. Вельмі хочацца адчуць сябе шчаслівым дзіцем. Гэта шчасце было сапраўдным!

Гады дзяцінства з піянерскім гальштукам

Святлана Собалева, адказны сакратар “Рэдакцыі газеты “Петрыкаўскія навіны”:

– Маё піянерскае дзяцінства прайшло ў Міхедавіцкай базавай школе. Рыхтаваліся с аднакласнікамі да ўступлення ў піянеры старанна. Прадумвалі з піянерважатай выступленне з вершамі і песнямі. Былі ў нас свае барабаншчыкі і гарніст.

У Дзень піянерскай арганізацыі вучні старэйшых класаў павязалі нам гальштукі. Было святочна, урачыста.Запомніўся момант калі вучні выносілі піянерскае знамя. Перапаўняла годнасць. Мне адчувалася ,што мы ўжо сталі дарослымі і больш адказнымі за ўсё, што адбываецца навокал. Дарэчы, гальштук з радасцю надзявала ў школу кожны дзень.

Ірына Рамашэўская:

Гады дзяцінства з піянерскім гальштукам– Жадаю ўсім цяперашнім піянэрам ня стаяць на месцы, і не чакаць штуршка да дзеянняў, а дзейнічаць самім! Браць прыклад са старэйшага пакалення піянераў: памятаць, што быць першым, значыць старанна працаваць.

Піянер-гэта лідэр. Хочацца што б у нашым раёне з’явілася як мага больш ідэйных, ініцыятыўных, крэатыўных і смелых лідараў піянераў XXI стагоддзя, якія выведуць гэта дзіцячае рух на новы сучасны ўзровень! Ну, а мы (калектыў Цэнтра творчасці) заўсёды рады дапамагчы рэалізацыі самых розных і грандыёзных прапаноў юных лідараў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о