Гімназія горада Петрыкава стала ўдзельніцай футбольнага праекта

0
707

Гімназія горада Петрыкава стала ўдзельніцай футбольнага праекта

Пры падтрымцы УЕФА ў Рэспубліцы Беларусь развіваецца сацыяльна-спартыўны праект “Мой школьны футбольны клуб”. Ён накіраваны на развіццё масавага футбола ва ўстановах адукацыі краіны.

На сустрэчу з навучэнцамі гімназіі днямі прыехалі кіраўнік сацыяльна-спартыўнага праекта Вячаслаў Антоненка і начальнік аддзела масавага футбола Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Віталь Валасюк.

Як адзначыў Вячаслаў Антоненка, “Мой школьны футбольны клуб” – гэта сацыяльны праект. Ён накіраваны на развіццё менавіта масавага аматарскага футбола. Усе жадаючыя, незалежна ад здольнасцяў і абмежаванняў, змогуць знайсці сваё месца ў гульні.

– У чым каштоўнасць такіх сустрэч? Сітуацыя ў школах часам такая, што ў аснову ставіцца вынік: галы, ачкі, прызавое месца. Нам жа важна зрабіць так, каб аматарскі футбол быў асновай, з якой потым вырастаюць сапраўдныя футбалісты, – сказаў Віталь Валасюк. – Праект уключае ў сябе праходжанне своеасаблівай паласы перашкод з мячом, уменне перакідаць яго праз бар’ер. На фінальным этапе дзіцяці неабходна забіць мяч у пэўную частку варот (за кожны кут можна атрымаць адпаведную колькасць балаў). Мы падказваем дзецям, як зрабіць гэта правільна, а заадно глядзім, хто з дзяцей ужо валодае тэхнікай забівання мяча.

Агучым імёны пераможцаў спартыўных спаборніцтваў праекта. Першае месца заняў Макар Бяляеў, набраўшы рэкордную колькасць балаў за ўсю гісторыю праекта – 288.

Другім стаў Елізар Хаменя з 275 баламі, трэцім – Цімафей Фіндзюкевіч з 264 баламі.

У камандзе дзяўчынак найлепшай стала Марыя Сюняева, набраўшы 188 балаў. На другім месцы Анастасія Руднічэнка з сумай балаў 167. Трэцяй стала Кіра Шабалтас з сумай балаў 149.

Мяркуючы па эмоцыях дзяцей, спаборніцтвы прайшлі на “ўра”, пакінуўшы пасля сябе масу незабыўных уражанняў і вопыту.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

Гімназія горада Петрыкава стала ўдзельніцай футбольнага праекта Гімназія горада Петрыкава стала ўдзельніцай футбольнага праекта Гімназія горада Петрыкава стала ўдзельніцай футбольнага праекта Гімназія горада Петрыкава стала ўдзельніцай футбольнага праекта Гімназія горада Петрыкава стала ўдзельніцай футбольнага праекта Гімназія горада Петрыкава стала ўдзельніцай футбольнага праекта

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о