Гімназісткі Аліна Шпігановіч і Паліна Пінчук сталі пераможцамі V Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Творчасць без межаў”.

Творчае спаборніцтва прайшло ў сталіцы ў пачатку лістапада. У намінацыі “мастацкае чытанне” нашы дзяўчынкі былі ўзнагароджаны Дыпломамі І ступені і Кубкамі пераможцаў.

У папярэднім завочным этапе конкурсу прынялі ўдзел 900 чытальнікаў з усёй краіны. У фінал фестывалю па выніках адбору журы запрасіла толькі 46 канкурсантаў.

Аліна Шпігановіч ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў выконвала ўрывак з паэмы Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. У іншай узроставай катэгорыі васьмігадовая Паліна Пінчук чытала верш Барыса Заходэра “Як цюлень стаў цюленем”.

Трэба адзначыць, што журы фестывалю складалі дзеячы беларускай культуры, выкладчыкі інстытута культуры, журналісты беларускага тэлебачання і радыё, пастаноўшчыкі вядучых беларускіх тэатраў, прадстаўнікі сферы культуры з Германіі.

Нагадаем, што на святкаванні сёлетняга Дня пісьменства Паліна Пінчук у конкурсе чытальнікаў “Жывая класіка” атрымала Дыплом І ступені. Наступная важная перамога – “Творчасць без межаў”.
Віншуем гімназістак і іх настаўніцу Вольгу Марцынкевіч!

Гімназісткі Аліна Шпігановіч і Паліна Пінчук сталі пераможцамі V Міжнароднага фестывалю-конкурсу

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о