30 і 31 студзеня ў Мінску адбыўся ІІІ форум Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрста”.

Старт мерапрыемству дала прафсаюзная турыстычная выстава “Прафтур-2018”. На трох паверхах Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў размясціліся прадстаўнікі беларускіх і замежных тураператараў, баз “Беларустурыста” і “Белпрафсаюзкурорту”, структур агратурызму і аб’ектаў прамысловага турызму. Наведвальнікі выстаў маглі азнаёміцца з прапановамі выязнога турызму, падарожжаў па краіне, тураў выхаднога дня, прадукцыяй прадпрыемстваў, даведацца пра новыя віды прадукцыі, якія ў хуткім часе выйдуць пад брэндам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

itog8848

Прадстаўнікі СМІ ўсіх рэгіёнаў краіны, а гэта больш 150 журналістаў, атрымалі магчымасць стаць слухачамі майстар-класаў рэдактараў вядучых выданняў Беларусі: “Звязда”, “Сельская газета”, інфармацыйнага парталу ФПБ.

Афіцыйнай падзеяй форума стала плянарнае пасяджэнне, у якім прынялі ўдзел старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, начальнік упраўлення Міністэрства інфармацыі Таццяна Хмель і намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч.

Міхаіл Орда адзначыў, што форум, правядзенне якога стала традыцыяй, з’яўляецца камунікацыйнай пляцоўкай, дзе ўзнімаюцца складаныя пытанні, на якія трэба шукаць адказы.

Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогу, таму прысутныя на ёй прадстаўнікі СМІ і старшыні раённых аб’яднанняў прафсаюзаў мелі магчымасць закрануць хвалюючыя тэмы ў “свабодным мікрафоне”. Гэта тэмы заработнай платы і занятасці насельніцтва, пенсійнага заканадаўства, кантрактных формаў найму, маніторынгу цэн, стварэння новых працоўных месцаў.

Шырокае асвятленне мелі тэмы цеснага ўзаемадзеяння прафсаюзаў і сродкаў масавай інфармацыі, адлюстравання ў друкаваных і інтэрнэт-выданнях дзейнасці ФПБ, у тым ліку аказання прававой дапамогі членам прафсаюзаў, магчымасцяў прафсаюзнага партала 1prof.by.

Алена БРУЦКАЯ, фота 1PROF.by.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о