Урачыста і каларытна  ў мінулую суботу на Петрыкаўшчыне прайшло свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Духмяны каравай як галоўны сімвал раённага свята працаўнікоў вёскі займаў пачэснае месца на шчодра накрытых сталах на ўсіх імправізаваных падворках сельвыканкамаў, арганізацый і ўстаноў раёна, што размясціліся ў фае раённага Дома культуры. Хлебны водар змешваўся з апетытным пахам бліноў, шашлыкоў, каўбас, смакам наварыстай юшкі.
Прыемна было бачыць хлебаробаў, з якімі не раз мы сустракаліся на палетках, такімі ўрачыстымі і задаволенымі. А як інакш? Добра папрацавалі – можна і добра адпачыць.

І вось пачалася ўрачыстасць. З прывітальным словам у адрас працаўнікоў звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан. У сваёй прамове ён адзначыў, што заўсёды ў народзе паважалі сялянскую працу і менавіта сялянства было трывалай апорай дзяржавы. Ад стану аграрнай галіны і цяпер залежыць сацыяльна-эканамічны дабрабыт краіны, кожнага яе жыхара.
– Ваша праца нялёгкая, але неабходная, яна заслужана выклікае ўсеагульнае прызнанне і павагу. Нягледзячы на нізкабальныя глебы сёлета вы паказалі годны вынік. Так, не ўсё запланаванае ў галіне здзейснена, аднак забяспечаны рост выручкі (48,6 мільёна рублёў), у тым ліку на аднаго працуючага. Выйшла на станоўчую дынаміку рэнтабельнасць. Валавы збор зерня – больш за 30 тысяч тон – дазваляе разлічваць на далейшы рост паказчыкаў у жывёлагадоўлі, гэта моцная база для развіцця мясамалочнай вытворчасці, – адзначыў Аляксандр Кохан.

Кіраўнік раёна выказаў таксама ўпэўненасць, што ўсё неабходнае для дасягнення больш важкіх вынікаў у аграрыяў раёна ёсць. Таксама пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, матэрыяльнага дабрабыту, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі, камфорту і ўтульнасці ў дамах, каб усе намаганні заўсёды прыводзілі да значных вынікаў на карысць Радзімы.
Уручэнне караваяў кіраўнікам гаспадарак і галоўнага дажыначнага каравая старшыні райвыканкама стала яркім і сімвалічным працягам свята. Дарэчы, гэтыя атрыбуты свята вырабляліся на нашым хлебазаводзе і мясцовыя пекары пастараліся зрабіць сімвалы дабрабыту прыгожымі, духмянымі і, канешне ж, смачнымі.

Зразумела, што за дасягнутымі вынікамі ў кожнай з гаспадарак крыецца штодзённая цяжкая, карпатлівая, самаадданая праца кіраўнікоў, спецыялістаў, камбайнераў, вадзіцеляў, тых, хто сушыў збожжа і рыхтаваў абеды для ўдзельнікаў жніва.
Асобныя словы павагі і падзякі ў час урачыстасці гучалі ў адрас ветэранаў сельскагаспадарчай працы, якія сёлета былі задзейнічаны на ўборцы ўраджаю.

Як вядома, у раённы каравай сваю працу ўклалі прадстаўнікі працоўных калектываў Петрыкаўшчыны: лясгаса, камунгаса, ПМС, устаноў адукацыі, работнікі праваахоўных органаў, аддзела па надзвычайных сітуацыях, гандлю, грамадскага харчавання, культуры і медыцыны.

І канешне, самым прыемным, хвалюючым і доўгачаканым момантам урачыстасці стала ўшанаванне лепшых аграрыяў раёна. Змяніўшы рабочую форму на салідныя касцюмы і яркія ўборы, лідары жніва прымалі заслужаныя ўзнагароды.
За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўражаю зерневых і зернебабовых культур, высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны раёна лепшым прадстаўнікам сельскагаспрадпрыемстваў раёна былі ўручаны Ганаровыя граматы райвыканкама, падзячныя лісты і грашовыя прэміі. Такія ж узнагароды ўручаны пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу – механізатарам, вадзіцелям, спецыялістам заатэхнічнай галіны, жывёлаводам (іх прозвішчы надрукаваны ў мінулым нумары газеты) ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Не засталіся ўбаку і грамадскія арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, якія адзначылі сваіх актывістаў каштоўнамі падарункамі і падзячнымі лістамі.
Рупліўцы-аграрыі прымалі ў гэты дзень шчырыя віншаванні не толькі ад прадстаўнікоў улады, але і ад мясцовых артыстаў. Святочную атмасферу стваралі вядомыя на Петрыкаўшчыне і за яе межамі танцавальныя і вакальныя калектывы.
Завяршылася ўрачыстая частка мерапрыемства пажаданнямі ўсім землякам міру і шчасця, каб заўсёды на стале быў свежы духмяны хлеб. Пад фінальную песню дружнымі апладысментамі кіраўніцтва раёна і ганаровыя госці свята яшчэ раз падзякавалі аграрыям за іх нялёгкую працу.

Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі ДажынкіФотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі ДажынкіГанаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны.

На ўборцы ўраджаю зерневых, зернебабовых культур:

сярод экіпажаў камбайнёраў – старшы камбайнер УП “Палессе-Аграінвест” Генадзій РУТА, памочнік камбайнера Канстанцін КОРБУТ, старшы камбайнер УП “Палессе-Аграінвест” Мікалай МАРЦІНОВІЧ, памочнік камбайнера Сяргей МОЎКА, старшы камбайнер ААТ “Камаровічы” Ігар ЧЫЧЫКАЙЛА; сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку збожжа – вадзіцелі ААТ “Камаровічы” Уладзімір АКСЁНАЎ, Аляксандр ХАРЛАНАЎ, вадзіцель УП “Палессе-Аграінвест” Дзмітрый ВЯРГЕЙ; сярод аператараў зернесушыльных установак – аператар УП “Палессе-Аграінвест” Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ; сярод маладзёжных экіпажаў уборачных агрэгатаў – старшы камбайнер КСУП “Запаветы Ільіча” Дзмітрый ГАРОШКА; сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку збожжа – вадзіцель УП “Палессе-Аграінвест” Андрэй ЛІТВІН.

Пры нарыхтоўцы кармоў:

сярод камбайнёраў, занятых на загатоўцы кармоў – трактарыст-машыніст КСУП “Запаветы Ільіча” Антон ФІЛАТАЎ, трактарыст-машыніст УП “Палессе-Аграінвест” Аляксандр КАРАБУН, трактарыст-машыніст КСУП “Запаветы Ільіча” Вадзім КЕБЕЦ; сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку травяных кармоў – трактарыст-машыніст УП “Палессе-Аграінвест” Мікалай МАРЦІНОВІЧ, трактарыст-машыніст ААТ “Курыцічы” Дзяніс НАЛЕЦЬКА, трактарыст-машыніст ААТ “Пціч-Агра” Уладзімір ГЕРАСІМЕНКА.

У галіне жывёлагадоўлі:

аператары машыннага даення УП “Палессе-Аграінвест” Наталля МАРКАВЕЦ, Людміла БРЭЗІЦКАЯ, Марыя ЛІМАРАВА; жывёлаводы “Палессе-Аграінвест” Галіна МАРОЗЬКА, Святлана ТРУХАНОВІЧ, Валянціна ШЭЎКА.

Лістом падзякі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

вадзіцель ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс” Аляксей МІЦУРА, лепшыя работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ “Курыцічы” Святлана РОГ, трактарыст-машыніст ААТ “Пціч-Агра” Уладзімір РАКІЦІН, трактарыст-машыніст КСУП “Кашэвічы” Сяргей ЦАГЕЛЬНІК, трактарыст-машыніст КСУП “Чалюшчэвічы” Уладзімір БАЖОК, трактарыст-машыніст ААТ “Навасёлкі” Уладзімір СЯНЬКО, вадзіцель КСУП “Запаветы Ільіча” Сяргей БЛІШЧЫК, падсобны рабочы будаўнічай брыгады ААТ “Камаровічы” Віктар ЧЫЧЫКАЙЛА, галоўны ветэрынарны ўрач УП “Палессе-Аграінвест” Марыя КАСЬЯНОВІЧ, начальнік малочна-таварнага комплексу ААТ “Агра-Ляскавічы” Уладзімір ХАМЯКОЎ.

Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі Фотарэпартаж: У Петрыкаве з размахам адсвяткавалі Дажынкі

Галіна КАЗАК.
Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о