Дэлегацыя моладзі Гомельшчыны наведала фестываль «Славянскі базар» у Віцебску.

У складзе дэлегацыі прымала ўдзел і першы сакратар райкама ГА БРСМ Дар’я Туравец. Як падзялілася Дар’я Сяргееўна, на фестывалі ўсё было святочна і яскрава, шмат станоўчых эмоцый і запамінальных момантаў, вялікая колькасць шматлікіх пляцовак на любы густ, пачынаючы ад рамеснікаў да выстаў аўтамабіляў.

ФЕСТЫВАЛЬ ФАРБАЎ І ТАЛЕНТАЎ

Каманда інтэлектуалаў «Белая рысь» з Гомеля стала срэбным прызёрам інтэлектуальнага open-air «Кветкі Вялікай Перамогі» на Дні моладзі ў Віцебску. Кавер-бэнд са Жлобіна «BestinBlack» прадставіў Гомельскую вобласць на фестывалі кавер-бэндаў у Віцебску. Гэта малады і таленавіты калектыў.

ФЕСТЫВАЛЬ ФАРБАЎ І ТАЛЕНТАЎ

Да таго, Дар’я Сяргееўна і іншыя маладзёжныя актывісты прынялі ўдзел у фестывалі аўтагуку, патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае» і маладзёжным забегу.

Прыемна, што ў маладзёжных актывістаў з’явілася магчымасць разнастаіць свой адпачынак, пабачыцца з калегамі, стаць часткай такога значнага мерапрыемства, як Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар».

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Фота з архіву Д. ТУРАВЕЦ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о