Віцебск прыняў Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар” вось ужо ў дваццаць восьмы раз.ЭМОЦЫЙ ХОПІЦЬ НА ЎСЁ ЛЕТА ЭМОЦЫЙ ХОПІЦЬ НА ЎСЁ ЛЕТА ЭМОЦЫЙ ХОПІЦЬ НА ЎСЁ ЛЕТА

На больш чым 10-ці пляцоўках прайшлі сотні канцэртаў, спектакляў і перфомансаў. Нашы капаткевіцкія танцоры таксама прынялі ўдзел у гэтай знамянальнай падзеі.
Як распавяла дырэктар Дома культуры ў Капаткевічах Ядвіга Суботка, сёлетні фестываль насамрэч пакінуў яскравыя эмоцыі ўсім яго наведвальнікам.
– Асабліва здзівіў горад Майстроў, – падзялілася Ядвіга Іванаўна. – Сваёй разнастайнасцю і крэатывам. Мы, зразумела, паехалі не проста так. Удзельнічалі ў турніры нацыянальных танцаў з танцавальнымі парамі розных узростаў.
Усе танцоры атрымалі дыпломы ўдзельнікаў турніру.
Былі і прызавыя месцы. Так, Алена Маргун атрымала дыплом ІІ ступні ў намінацыі “Конкурс харэаграфічнай імправізацыі “Цыганачка”, Аляксандр Говар у намінацыі “Конкурс харэаграфічнай імправізацыі “Яблычка” – дыплом І ступені.
Лаўрэатамі дыплома І ступені сталі Галіна Вабішчэвіч і Васіль Адаміч ва ўроставай групе ад 50 гадоў.
– Амаль суткі нас не было дома, – працягнула Ядвіга Іванаўна. – Тых эмоцый, што мы атрымалі, хопіць на ўсё лета. Мы паглядзелі на турыстычны Віцебск, наведалі выставы мастакоў. Паказалі сябе. Ці будзем удзельчаць у наступным годзе, адказаць можа толькі час.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
фота Анатоля Суботкі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о