12 жніўня Петрыкаўскім раённым цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі для выхаванцаў названай установы была арганізавана венна-патрыятычная экскурсія па месцах баявой славы, маршрут склаўся з такіх пунктаў як Петрыкаў, Гарадзішча, Трэмля, Пціч, Конкавічы.

Экскурсіі дзеля памяціЯк адзначыў педагог дадатковай адукацыі Мікалай Жукоўскі, у раёне працягваецца работа па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

– У  цесным узаемадзеянні з Петрыкаўскім РАС ДТСААФ, раённым Саветам ветэранаў, беларускім саюзам афіцэраў, ветеранамі вайны ў Афганістане пры актыўнай падтрымцы райкама прафсаюза Петрыкаўскага аддзела адукацыі мы распавядаем дзецям пра важныя моманты нашай гісторыі, пра перамогу савецкіх салдат у Вялікай Айчыннай вайне, – падзяліўся Мікалай Аляксандравіч. – Акрамя гэтага, разам з дзецьмі прыводзім помнікі ў парадак.

Выхаванцы ваенна-патрыятычнага аб’яднання “Школа юных абаронцаў Айчыны” амаль усё лета вывучаюць гісторыю роднага краю праз экскурсіі па Петрыкаўшчыне, лекцыі, акцыі, спаборніцтвы.

Мікалай Аляксандравіч дадаў, што дзеці з задавальненнем слухаюць аповеды пра наша гістарычнае мінулае, а паездкі пашыраюць іх кругагляд і дазваляюць больш часу правесці на свежым паветры.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о