Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Петрыкаўскі лясгас” многія гады застаецца ў ліку лепшых у сваёй галіне не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Самы буйны на Гомельшчыне лясгас, ён трывала заняў пазіцыю лепшых – два гады запар займае 3 месца сярод 21 лясгаса вобласці.

Пра дзейнасць нашага лясгаса мы часта і з гонарам расказваем на старонках газеты. І не маглі пра яго асноўныя дасягненні не нагадаць напярэдадні Дня Незалежнасці. Але ёсць яшчэ адна нагода – учора адзначаўся Дзень эканаміста. Таму сёння пра сваю ўстанову раскажа эканамічная служба лясгаса.

Эканамічны разлік – гаспадарчы падыход

19 структурных падраздзяленняў уваходзяць у склад лясгаса, з іх 15 лясніцтваў, што абслугоўваюць амаль 128 тысяч гектараў лесу. Да таго ж дрэваапрацоўчы цэх, участак па адгрузцы дранкі, гадавальнік, пункт нарыхтоўкі матэрыялаў – пры такіх аб’ёмах вытворчасці, лесакарыстання і ўзнаўлення на эканамічную службу ўскладаюцца важныя і адказныя абавязкі: бачыць перспектывы, разлічыць магчымасці, знайсці шляхі. Таму і штат планава-эканамічнага аддзела немалы – 4 спецыялісты, кожны з якіх займаецца сваім пэўным участкам. Гэта начальнік аддзела Марына Апановіч, спецыяліст па цэнаўтварэнні Юлія Пятрэнка, эканаміст па камерцыйнай дзейнасці Наталля Сінкевіч і эканаміст па бюджэтнай дзейнасці Наталля Міхалка. Разам яны ствараюць складаны ўзор эканамічных разлікаў, планавых паказчыкаў, тэмпаў росту, інвестыцыйных праектаў.

– У лясной галіне свая спецы-фіка, – расказвае пра дзейнасць службы Марына Апановіч. – Штогод свой бізнес-план мы абараняем у Міністэрстве лясной гаспадаркі. Зразумела, што стварэнне гэтага дакумента, які будзе вызначаць напрамкі і вынікі дзейнасці ўсяго прадпрыемства – справа рук у тым ліку і эканамічнай службы, вынік дасканалых разлікаў і аналізу мінулай дзейнасці і праектавання яе на будучыню.

Якімі б высокімі не былі мэты галіны лясной гаспадаркі ў цэлым – захаванне і ўзнаўленне прыродных багаццяў – у аснове любой дзейнасці ляжыць клопат пра людзей, іх дабрабыт. У прыватнасці, кожная структура лясгаса зацікаўлена ў адным з важных паказчыкаў функцыявання любога прадпрыемства – рост заработнай платы працаўнікоў. Штомесячны аналіз дзейнасці кожнай структуры дазваляе эканамічнай службе знайсці рэзервы фінансавання гэтага артыкула выдаткаў, магчымасці для прэміравання і заахвочвання.

Штогадовы тэмп росту па ўсіх паказчыках асноўнай дзейнасці лясгаса складае каля 10-15%. А летась экспарт прадукцыі вырас на 30% у параўнанні з 2018 годам. Зыходзячы менавіта з вынікаў работы, эканамічная служба складае план інвестыцый на наступны год: на мадэрнізацыю вытворчых аб’ектаў, рамонт асноўных фондаў, добраўпарадкаванне, стварэнне спрыяльных умоў працы. Усе дагаворы і кантракты, якія прапануюцца лясгасу, найперш праходзяць экспертызу эканамічнай службы. Пралічваецца, наколькі такая прапанова партнёраў будзе эканамічна выгадная. Менавіта эканамісты прадбачаць вынікі і даюць заключэнне, каб прадпрыемства пазбегла страт і неапраўданых расходаў. А таксама пра-лічваюць апраўданасць мадэр-нізацыі, і як следства – закупак, увядзенне новых пасад, праз які перыяд выдаткі акупяцца, колькі прынясуць дадатковай выручкі.

– За І квартал гэтага года наш лясгас не саступіў пазіцый у абласным рэйтынгу, – працягвае Марына Мікалаеўна. – Стабільна трымаецца намі трэцяе месца, выкананне прагнозных паказчыкаў мае працягам узнагароджанне работнікаў лясгаса. Па прадстаўленых нашай службай аналітычных дадзеных, кіраўніцтвам прымаецца рашэнне пра прэміраванне найбольш выніковых падраздзяленняў. Менавіта эканамісты павінны бачыць як палепшыць сістэму аплаты працы. Мы нярэдка выступаем ініцыятарамі ўнясення змяненняў у калектыўны дагавор пра дадатковае прэміраванне, стымуляванне людзей да выканання даводзімых заданняў і аб’ёмаў. У нас працуюць больш за 600 чалавек, прычым каля двухсот займаюцца прамысловай дзейнасцю, гэта значыць, на ўласным фінансаванні. І тут роля эканамістаў вялізная. Дакладны разлік, аналіз, вывучэнне попыту і рынкаў збыту ўносіць карэктывы ў дзейнасць, накіроўвае і вызначае перспектывы.

Апошнія два дзясяткі гадоў для Петрыкаўскага лясгаса – час паступовага, мэтанакіраванага і ста-більнага пад’ёму, росту, умацавання пазіцый. Новыя вытворчасці, заваяванне рынкаў збыту, у тым ліку і экспарту, аўтарытэт, які стварыла высокая якасць прадукцыі, ста-більнасць для работнікаў, ашчаднае лесакарыстанне – прыклад паспяховага сучаснага метаду кіравання і бізнесу, пабудаванага на падмурку дзяржаўных задач.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о