Менавіта пад такой назвай у Бабуніцкім дзіцячым садку прайшла акцыя напярэдадні свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Маленькія выхаванцы знаёміліся з сімволікай нашай краіны, слухалі паданне “Чаму нас называюць беларусамі”. Для бацькоў была аформлена выстава дзіцячых малюнкаў “Беларусь пад мірным небам”.

“Дзяцінства – за Беларусь”На пляцоўцы быў арганізаваны прабег на самакатах, упрыгожаных каляровымі шарамі і стужкамі – у гонар Радзімы. Завяршылася акцыя, тэматычнай прагулкай па вуліцах роднай вёскі і ўскладаннем кветак каля помніка загінуўшым воінам-абаронцам.
Затым дзеці разам з выхавацелямі Тамарай Шарамет, Наталляй Паўтаран і музычным кіраўніком Надзеяй Ярыга выканалі гімн нашай краіны.

Тамара Шарамет,
выхавацель ДУА “Бабуніцкі дзіцячы сад”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о