IMG_20160717_154420Самых лепшых спецыялістаў рыхтуе Чалюшчавіцкая сярэдняя школа. Гэта таму, што тут працавалі і працуюць лепшыя настаўнікі раёна.
Сёння святкуе свой юбілей Ніна Маркаўна Шурпач – заслужаны настаўнік раёна. Шмат вучняў яна навучыла чытаць і пісаць. Маючы такі прыклад настаўніка, многія школьнікі здзейснілі сваю мару, сталі педагогамі. Праца настаўніка вельмі ганаровая і складаная.
Уся працоўная дзейнасць Ніны Маркаўны прайшла ў нашым раёне. Пачынала ў Шастовіцкай сярэдняй школе. Потым, змяніўшы сямейнае становішча, была пераведзена ў Капцэвіцкую школу. Пяць гадоў працавала ў Вялікапольскай школе. З 1979 года выкладала рускую мову і літаратуру ў Чалюшчавіцкай школе. Больш за дзесяць гадоў працавала ў Друга-слабадской школе, дзе была і дырэктарам, і настаўнікам. Доўгія гады кіравала метадычным аб’яднаннем. Сваімі меркаваннямі дзялілася на рэспубліканскіх канферэнцыях і друкавалася ў “Настаўніцкай газеце”. За поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджана Ганаровымі граматамі аблана і рана.
Ніна Маркаўна не толькі таленавіты настаўнік, але і шчыры, добры чалавек. Заўсёды прыйдзе на дапамогу. А яшчэ піша вершы, нарысы, байкі пра родныя мясціны і іх жыхароў.
Шаноўная Ніна Маркаўна!
З сардэчнай цеплынёй і душэўным хваляваннем віншуем Вас з 70-годдзем!
Гэта падзея звязана для ўсіх нас са шчырай падзякай Вам за самаадданую працу, з нашымі надзеямі на падрастаючае пакаленне, на яго мэтанакіраванасць, прагу да ведаў. Шчасця Вам, здароўя, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўсёды добрага настрою!

Выпускнікі Чалюшчавіцкай сярэдняй школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о