У ходзе акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” супрацоўнікі РАНС сустрэліся з маладымі і будучымі мамамі, наведаўшы палаты сумеснага знаходжання дзяцей і бацькоў у бальніцы і памяшканні, дзе без пяці хвілін матулі знаходзяцца на вылячэнні.

Увага была звернута на пытанні бяспекі дзяцей, з маладымі жанчынамі правялі анкетаванне і віктарыны.

Таксама напрыканцы навучальнага года работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у школьных бацькоўскіх сходах, нагадаўшы бацькам пра тое, што ў час канікул увагу дзецям трэба падвоіць, каб пазбегнуць здарэнняў і папярэдзіць траўмы.

DSCN6878 DSCN7482

П. ВАЛОДЗІН.

Фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о