Да дома петрыкаўчанкі К. па вуліцы Розы Люксембург позна ўвечары 13 кастрычніка пад’ехалі некалькі міліцэйскіх аўтамабіляў. Напярэдадні была атрымана інфармацыя, што менавіта тут некалькімі днямі раней былі набыты дзве бутэлькі самагонкі. Візіт праваахоўнікаў пацвердзіў: жанчына вырабляе, захоўвае і рэалізуе спіртаўтрымліваючую вадкасць. У яе кватэры былі знойдзены 1,5 літра самагонкі, 25 літраў самагоннай брагі і самагонны апарат.

Самагонку ў грамадзянкі К. набыў трыццацігадовы мужчына Я., ураджэнец Магілёўскай вобласці. У чэрвені ён вызваліўся з мазырскай выпраўленчай калоніі дадому ў Капыльскі раён. За плячыма – сем судзімасцяў. Але гэта не пашкодзіла яму хутка знайсці спадарожніцу – непрацуючую петрыкаўчанку П., 1979 года нараджэння, якая за год паспявала некалькі разоў трапіць пад адміністрацыйную адказнасць.  Мужчына прыехаў “шукаць шчасця” ў Петрыкаў.

Сумеснае іх жыццё ў кватэры сужыцелькі было бурным. У чарговы раз сварка разгарэлася ноччу 8 кастрычніка. Мужчына нанёс сяброўцы удар нагою і табурэтам у грудзі. Адабраў схаваныя ёю 10 рублёў і накіраваўся па вядомым яму адрасе за самагонкай. Магчыма, гэтыя грошы і моцнае жаданне выпіць у дзве гадзіны ночы і сталі асноўнай прычынай сваркі.

Калі праз дзве гадзіны вярнуўся дадому, знайшоў сужыцельку мёртвай. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла: зламаныя рэбры прабілі лёгкае.

Па факце продажу самагонкі петрыкаўчанкай К. праводзіцца праверка.

Як патлумачыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Мікалай Семяніцкі, жанчыне пагражае адміністрацыйная адказнасць. Згодна з артыкулам 12.43 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за выраб самагону, брагі і захаванне апарата для вырабу самагону штраф можа складаць да пяці базавых велічынь. Да того ж вадкасці і само прыстасаванне канфіскуюцца.

1

Калі будуць выяўлены на працягу года такія ж дзеянні паўторна, то штраф павялічыцца да трыццаці базавых велічынь. Тым, хто набывае самагон ці брагу, пагражае штраф да пяці базавых велічынь. Трэба ведаць, што самагонам лічыцца алкагольны напой з доляй этылавага спірту 28 і больш працэнтаў, выраблены шляхам збраджвання сыравіны спосабам перагонкі.

Фактычна да дзеянняў Я. – нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў грамадзянцы П., якія сталі прычынай яе смерці – самагоншчыца дачынення не мае.

Алена БРУЦКАЯ, фота РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о