Старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Алена Галеня і старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вольга  Усціновіч-Насека  ўручылі падзяку Дзмітрыю Гарошку з КСУП “Запаветы Ільіча” за высокія паказчыкі ва ўборачнай кампаніі.

Дзмітрыю Гарошка ўручылі падзяку за сумленную працу ў час уборачнай кампаніі Дзмітрыю Гарошка ўручылі падзяку за сумленную працу ў час уборачнай кампанііДзмітрый сапраўдны фанат сваёй працы і адзін з лідараў па намалоце збожжа сярод маладзёжных экіпажаў. Сустрэлі аграрыя ў лагічным у гэты час месцы – на поле.

– Прыміце шчырую падзяку за працоўную перамогу ў час уборкі збожжавых 2022 года, – павіншавала хлопца Алена Фёдараўна і ўручыла дыплом з падарункам. – Не збаўляйце тэмпаў і цешце нас сваімі поспехамі!

Дзмітрыю Гарошка ўручылі падзяку за сумленную працу ў час уборачнай кампаніі Дзмітрыю Гарошка ўручылі падзяку за сумленную працу ў час уборачнай кампанііЗатрымліваць маладога чалавека доўга было нельга, бо кожная хвіліна зараз дорага каштуе, але некалькі слоў пра сваю работу вадзіцель распавёў.
– Зараз працуем з 7 гадзін раніцы, а заканчваем пад заход сонца, – падзяліўся Дзмітрый. – Абеды дастаўляюць у поле. Гатуюць ежу смачна, не скардзімся.

Дзмітрый – зорка не толькі свайго прадпрыемства, а і ўсяго раёна. Калі бачыш гэтага маладога камбайнера за працай, адразу адзначаеш, што будучае ў сельскай гаспадарцы ёсць. Ня-гледзячы на складаныя ўмовы, хлопец імкнецца стаць лепшым у сваёй справе і вывесці КСУП “Запаветы Ільіча” на лідзіруючыя пазіцыі. На 4 жніўня на “КЗС-1218” наш герой убраў 300 гектараў плошчы і намалаціў 594 тоны збожжа.

Дзмітрыю Гарошка ўручылі падзяку за сумленную працу ў час уборачнай кампаніі Дзмітрыю Гарошка ўручылі падзяку за сумленную працу ў час уборачнай кампаніі Дзмітрыю Гарошка ўручылі падзяку за сумленную працу ў час уборачнай кампаніі Дзмітрыю Гарошка ўручылі падзяку за сумленную працу ў час уборачнай кампаніі– У дзень у сярэднім 53-59 тон збожжа адвозіць адна машына ад камбайнаў з палеткаў гаспадаркі КСУП “Запаветы Ільіча”. А ў гаспадарцы машын – 4, – падзялілася дырэктар КСУП “Запаветы Ільіча” Людміла Гарошка. – Сёлета тут убрана 870 гектараў збожжавых. Сезон пачаўся няпроста з-за дажджоў. Цяпер нарошчваем тэмпы, ідзем упэўнена. Уборачную пачалі 18 ліпеня. Сярэдняя ўраджайнасць – 20, 3 центнера з гектара. Дзяржзаказ намі выкананы на 100%. У выхадныя, спадзяемся, будзе ў нас першы тысячнік, толькі б надвор’е спрыяла.

Наталля Петрушэнка.

Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о