Сёлета ў раённым судзе быў вынесены прыгавор непаўналетняму С. па частцы 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса. Юнак быў прызнаны вінаватым у набыцці, захаванні, збыце марыхуаны на тэрыторыі ўстановы адукацыі непаўналетняй і прыгавораны да пазбаўлення волі на 8 гадоў з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму.

У інспекцыю па справах непаўналетніх Лельчыцкага РАУС паступіла інфармацыя, што непаўналетняя навучэнка ліцэя Ірына К. вязе ў санаторый забароненыя рэчывы. Рэчы дзяўчыны ў час пасадкі групы навучэнцаў у аўтобус агледзелі, знайшлі цыгарэты, віно і скрутак фальгі з сухой расліннасцю, як потым высветлілася – марыхуанай вагою 9,64 грама. Зразумела, аўтобус паехаў без яе. Ужо ў Калінкавічах групу дагналі супрацоўнікі міліцыі, знялі з рэйса і Сяргея С.
У ліцэі Сяргея характарызавалі станоўча: актыўны, спагадлівы, кантактны, схільны да вучобы, займаўся ў секцыях, мог заступіц-ца за слабейшага. Ірына ж мела дыяметральна супрацьлеглыя водгукі, з дысцыплінай і вучобай у яе былі праблемы, нязручнасці яна дастаўляла не толькі педагогам, але і іншым навучэнцам, прыніжаць якіх было для яе нормай. Пад суровы нораў дзяўчыны трапіла Рая – сяброўка Сяргея. Юнак палічыў справай гонару абараніць дзяўчыну. У якасці адступнога Ірына патрабавала прывезці ёй канапель.
На судзе ў якасці сведкі Раіса сказала, што на самой справе Ірына перастала да яе чапляцца, чаму – не ведае. А праз некалькі тыдняў была тая паездка.
Пры затрыманні Ірына доўга не вагалася, прызналася адкуль у яе з’явілася марыхуана. Не ўтойваў нічога і Сяргей. Расказаў, як назбіраў на выхадных у сваёй вёсцы сцяблоў расліны, прывёз на вучобу, папрасіў сябра перадаць скрутак Ірыне, калі тая ішла ў інтэрнат са спартзалы.
Дзеянні Сяргея і Ірыны падлягалі кваліфікацыі па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса – незаконны абарот наркатычных рэчываў. Толькі Ірына была асу-джана па частцы 1 гэтага артыкула за незаконнае набыццё і захаванне наркатычных рэчываў без мэты збыту, што прадугледжвала пакаранне абмежаваннем волі да 5 гадоў.
Судом было ўсталявана, што дзеянні абвінавачанага С. квалі-фікуюцца часткай 3 артыкула 328 – незаконныя набыццё, перавозка, захаванне наркатычных рэчываў, іх збыт непаўналетняй на тэрыторыі ўстановы адукацыі. Злачынства аднесена да катэгорыі асабліва цяжкіх.

Кампетэнтнае меркаванне
Намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна Павел ЯРМАШ:
– Штогод раённым судом разглядаюцца справы, кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 328, дзе назначаецца пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы або рэальнага пазбаўлення волі – у залежнасці ад асобасных характарыстык абвінавачанага. Гэта справы пра захаванне і перавозку наркатычных рэчываў. Напрыклад, летась у выязным судзе ў Капаткевічах быў асуджаны 26-гадовы мужчына. У стане алкагольнага ап’янення ён перавозіў забароненыя наркатычныя рэчывы. Прысудам яму былі 2 гады абмежавання волі, бо меліся памякчальныя абставіны.
Эфектыўная форма прафілактыкі – правядзенне адкрытых судовых пасядждэнняў, калі прысутныя маюць магчымасць вывучыць сітуацыю на чужым прыкладзе. Як гэта было пры разглядзе справы па частцы 3 артыкула 328 непаўналетняга С. На пасяджэнне, дзе агучваўся прысуд, былі запрошаны старшакласнікі гарадскіх устаноў адукацыі. У іх асяроддзі справа мела пэўны рэзананс. Спадзяёмся, і выхаваўчы эфект таксама.
Занепакоенасць выклікае той факт, што нярэдка на лаву падсудных за незаконныя дзеянні з наркатычнымі рэчывамі трапляюць непаўналетнія, бо не разумеюць ступені цяжкасці свайго ўчынку. Трэба ведаць, што наяўнасць у чалавека псіхатропных, наркатычных рэчываў і іх аналагаў цягне адказнасць за іх захаванне. А перадача іншым, бясплатна ці за ўзнагароджанне, кваліфікуецца як распаўсюджанне. Набыццё, з пункту гледжання закона, гэта не толькі пакупка, а нават самастойнае зрыванне дзікарослых наркаўтрымліваючых раслін.
Незаконны абарот наркатычных рэчываў з мэтай збыту адносіцца да катэгорыі асабліва цяжкіх злачынстваў. Адказнасць за яго нясуць, здараецца, большую чым за забойства чалавека. Гэта і зразумела. Забойства накіравана на аднаго канкрэтнага чалавека. А абарот наркотыкаў разлагае грамадства ў цэлым, грамадская небяспека павялічваецца. Тым горш, што на лаву падсудных трапляюць падлеткі.
Непаўналетнім і іх бацькам неабходна ведаць пра адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам. Умець пазбягаць усемагчымых сітуацый, звязаныях з незаконнымі дзеяннямі, а таксама папярэджваць праваахоўныя органы пра факты вырошчвання наркаўтрымліваючых рэчываў, месцы іх дзікага вырастання, грамадзян, што ставяць пад пагрозу сваё жыццё і жыццё іншых, набываючы і распаўсюджваючы наркаўтрымліваючыя і наркатычныя рэчывы.

Алена БРУЦКАЯ,
па інфармацыі
раённага суда.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о