Напрыканцы мінулага тыдня супрацоўнікі ДАІ правялі прафілактычны рэйд на веданне правілаў дарожнага руху на веласіпедзе сярод падлеткаў.
Так, інспектары ДПС аддзялення ДАІ Петрыкаўскага РАУС Васіль Стракач і Аляксандр Губар наведалі гарадскую плошчу.

ДЗЕЦІ НА ВЕЛАСІПЕДАХ
Як раз у гэты момант дарогу пераходзіла дзяўчынка, а побач яна вяла веласіпед.
– Правілы я ведаю, нельга ехаць на ровары па пешаходным пераходзе, – распавяла пасля вучаніца школы № 2 Ганна. – Веласіпед у мяне даўно з’явіўся, добра зараз на ім катаюся. Таксама ведаю, што рух на ровары павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па ўзбочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы.
Інспектары ДАІ, здзіўленыя ведамі вучаніцы, таксама нагадалі, што пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаны: спераду ліхтар белага колеру, а ззаду – ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
Калі ласка, бацькі, зараз “гарачы” час, калі дзеці самастойна выязджаюць на веласіпедах у горад і нават за яго межы, абмяркуйце правілы дарожнага руху з дзецьмі і растлумачце ўсю адказнасць гэтых пакатушак.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о