З 1 верасня ў краіне стартуе акцыя “Адзіны дзень бяспекі”, якая працягнецца дзесяць дзён. Ва ўсіх рэгіёнах, у тым ліку і нашым, адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па прадухіленні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксма навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
У час акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухова-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз смс-паведамленні, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэле- і радыёэфіры. Шматлікія ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў.
У рамках “Адзінага дня бяспекі” пройдуць урокі бяспекі для дзяцей, выступленні ў працоўных калектывах, у падраздзяленнях МНС пройдуць Дні адкрытых дзвярэй, а таксама конкурсы на лепшую творчую работу, прысвечаную пытанням бяспекі жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні.
У акцыі прымуць удзел усе падраздзяленні органаў дзяржупраўлення (РАУС, РАНС, аховы здароўя, культуры і іншыя). Да іх далучацца шматлікія арганізацыі і грамадскія аб’яднанні. Задачы “Адзінага дня бяспекі” – фарміраванне агульнымі сіламі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Па інфармацыі РАНС

Дзесяць лепш за адзін

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о