Приложение №5 Логотип акции

Такая акцыя стартавала на Петрыкаўшчыне 1 сакавіка. Пра гэта расказалі ў РАНС.

Прымеркаваная да Сусветнага Дня грамадзянскай абароны, рэспубліканская акцыя накіравана на фарміраванне сярод дзяцей і іх бацькоў культуры бяспекі жыццядзейнасці. Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заўсёды вельмі актуальная, асабліва калі ў такія абставіны трапляюць дзеці.

Менавіта таму першым чынам у час акцыі супрацоўнікі РАНС сустрэнуцца з дзецьмі. На першым этапе – з 1 па 6 сакавіка – запланавана правядзенне ва ўстановах адукацыі раёна адзінага дня грамадзянскай абароны. У шэрагу мерапрыемстваў таксама мяркуецца правесці адпрацоўку планаў эвакуацыі ва ўстановах адукацыі.

Другі этап акцыі – з 9 па 17 сакавіка – пройдзе ў форме арганізаваных гутарак з бацькамі непаўналетніх дзяцей. Набліжаюцца вясновыя вакацыі, а таму, лічаць у РАНС, нагадаць бацькам пра небяспечныя сітуацыі, у якіх могуць апынуцца дзеці з-за недагляду дарослых, будзе зусім не лішнім.

Сусветны Дзень грамадзянскай абароны адзначаецца 1 сакавіка.

П. ВАЛОДЗІН.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о