ДУА “Гомельскае кадэтскае вучылішча” аб’яўляе набор ў 8 класы і дадатковы набор у 9, 10 класы на 2019/2020 навучальны год.

8 снежня ў 10 гадзін адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй на базе кадэцкага вучылішча па адрасе: Гомель, вуліца Катоўскага, 57. Адміністрацыя вучылішча запрашае абітурыентаў і іх бацькоў.

Тэрмін навучання ў кадэцкім вучылішчы – 4 гады. Форма атрымання адукацыі – вочная. Пражыванне ў інтэрнаце з 4-х разовым харчаваннем.

Выпускнікі вучылішча маюць права паступаць без выпрабавальных іспытаў у год заканчэння вучылішча пры наяўнасці ў атэстаце 7 і больш балаў па усім прадметам ў ВНУ, што ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь: Ваенная Акадэмія, Акадэмія МУС, Інстытут памежнай службы, ваенныя факультэты БДУ, БНТУ, БДУІР, БелДУТ, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС і ваенныя ВНУ Расійскай Федэрацыі. Па-за конкурсам залічваюцца выпускнікі кадэцкага вучылішча пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй 6 балаў па прадметах выпрабавальных іспытаў і наяўнасці сертыфіката ЦТ.

Дадатковая інфармацыя размешчана на сайце https://kadetgome.schools.by/. Тэлефон: 8 (0232) 216087; адрас: горад Гомель, вуліца Катоўскага, 57.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,

ваенны камісар Петрыкаўскага раёна, падпалкоўнік.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о