У райвыканкаме на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па правядзенні ў Петрыкаве мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму Дню абароны дзяцей, было вырашана, што свята адбудзецца ў суботу, 1 чэрвеня.
Дзеля дзяцей свята
Распачнецца ўрачыстасць у 14 гадзін на пляцоўцы каля раённага Дома культуры. Тут разгорнуць работу гандлёвыя рады. Прыватнікі прапануюць надзіманыя батуты, салодкую вату, паветраныя шары. Традыцыйна адбудзецца калор-фэст. Будзе весела і цікава: вас і вашых дзяцей не пакінуць раўнадушнымі конкурсы і падарункі. Супрацоўнікі РАНС таксама прадугледзелі прафілактычнае мерапрыемства па бяспецы жыццядзейнасці.
У 16 гадзін у залу РДК запрашае на справаздачны канцэрт Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі: дзве гадзіны яскравых танцавальных і вакальных нумароў, віншаванне выпускнікоў Цэнтра творчасці.
З 18 да 22 гадзін адбудзецца маладзёжная дыскатэка.
Прыходзьце, калі ласка! Правядзіце гэты суботні дзень са сваімі дзецьмі, парадуйце іх!
Інга ГІЛЕНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о