Напярэдадні Ражства раённае аб’яднанне прафсаюзаў разам з Дзедам Марозам і Снягуркай прывезлі падарункі ў прыёмныя сем’і. У чаканні гасцей маленькія гаспадары рыхтавалі для іх навагоднія вершы. Пасля невялікага выпрабавання загадкамі дзеці атрымалі салодкія падарункі і пажаданні, далі абяцанні дапамагаць бацькам і добра вучыцца. Ролю Дзеда Мароза і Снягуркі выканалі для рабят прадстаўнікі моладзёжнага савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Дзед Мароз стукае ў дзверыСтаршыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак пазначыла, што ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” штогод адбываецца навагодняе віншаванне для дзецей. У мінулыя гады былі арганізаваны паездкі на абласную дабрачынную ёлку, якія фінансавалі прафсаюзы. Сёлета быў выбраны іншы фармат – 20 дзяцей з прыёмных сем’яў атрымалі падарункі.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о