img_5712

У гарадской гімназіі валанцёрскі атрад з’явіўся многа гадоў  таму. Дзейнасць яго не абмяжоўваецца звычайнымі акцыямі. Штогод педагогі і вучні знаходзяць новыя ідэі.

Ужо некалькі гадоў запар навучэнцы гімназіі становяцца ў сваёй установе арганізатарамі і ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі “Цуды на Ражство” – збіраюць цацкі, салодкія падарункі і перадаюць іх дзецям, якія ў пераднавагоднія дні апынуліся на вылячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы.

28 снежня валанцёры наведалі рабят у ЦРБ, уручылі падарункі і перадалі віншаванні.

Наталля НЕСЦЯРЧУК, фота Алена БРУЦКАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о