Усё ж такі людзі дзеляцца на катэгорыі. Для адных парадак і чысціня ў доме і прысядзібных участках – у парадку рэчаў, а ў іншых – нешта з шэрагу неверагоднага. Чаму ў адным доме зіхацяць ад чысціні падлогі, і пахне свежавыпечаным пірагом, а ў іншым – ад невыноснага паху слязяцца вочы і актывуецца рвотны рэфлекс? Такое пытанне я задала сабе, калі разам з аглядавай камісіяй адправілася ў прафілактычны рэйд па бяспецы жыццядзейнасці ў аграгарадок Ляскавічы.
…Асобна здзівіла мяне цукарніца, пакрытая, па меншай меры, дзесяцігадовым пластом пылу. Бруд на паліцах, здаецца, не прыбіраўся яшчэ больш часу. Ацэньваючы беспарадак ў некаторых дамах, прыкінула, што ўсяго толькі на ўборку смецця трэба выдаткаваць дзень. Яшчэ дзень на мыйку і яшчэ дзень на элементарную перастаноўку. Груба кажучы, за тры дні можна зрабіць сваё жыллё сімпатычным і ўтульным, а, значыць, і бяспечным.
Прадстаўнікі камісіі – супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС і ГУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” – правяралі домаўладанні аграгарадка на прадмет бяспечных умоў пражывання, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў і эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Дзе парадак, там і бяспекаПад пільным наглядам камісіі тыя, хто па тых ці іншых прычынах патрабуе да сябе пэўнай увагі: шматдзетныя сем’і, інваліды, адзі-нокія і адзінока пражываючыя састарэлыя, пажылыя людзі, тыя, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Задача камісіі – высветліць, каму неабходна дапамога, а каму – кантроль. Для гэтага трэба наведаць кожны дом, нават той, дзе гасцям зусім не радыя.
Прадстаўнік выратавальнай службы старшы інжынер Васіль Міцура асаблівую ўвагу ўдзяліў наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў:
– Асаблівых парушэнняў не выяўлена. У некаторых грамадзян усё добра з пункту гледжання бяспекі, асобным – трэба набыць батарэйкі, каб апавяшчальнікі працавалі бесперабойна і маглі ў крытычны час выратаваць жыццё.
– Што тычыцца парадку ў хатах і на іх тэрыторыях, праца павінна быць больш пільнай, – пагадзіўся са мной старшы інжынер. – Санітарна-гігіенічны стан дамоў і кватэр непрырыўна звязаны з бяспекай. Чалавек, які даглядае сваё жыллё, будзе адпаведна адносіцца за свайго жыцця.
Таксама Васіль Мікалаевіч нагадаў жыхарам Ляскавічаў тэлэфон выратавальнай службы, раздаў адпаведныя буклеты і параіў не забываць пра элемент сілкавання апавяшчальнікаў.
Зразумела, што пажары здзясняюцца і ў дабранадзейных лю-дзей, але статыстыка паказвае, што большасць здарэнняў здзясняецца людзьмі з “групы рызыкі”. Спадзяемся, усе тыя прапановы бяспекі, што гучалі ад прадстаўні-коў аглядавай камісіі ў пачатку лютага, знойдуць свой водгук і колькасць няшчасных выпадкаў паменшыцца.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о