1

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама падзяліліся графікам правядзення святочных навагодніх мерапрыемстваў.

Так, 23 снежня ў раённым Доме культуры з 12 да 14 гадзін адбудзецца музычная казка “Навагоднія цуды”, якую прапануе Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў.

У Петрыкаўскім РДК 26 снежня з 14 да 16 гадзін пройдзе баль-маскарад “Навагоднія пацехі”, 5 студзеня з 18 да 20 гадзін – шоу-праграма “Калядныя сустрэчы” і з 20 да 23 гадзін – святочны аганёк “Гэты стары Новы год”.

30 снежня з 11 да 13 гадзін раённы Дом культуры збярэ дзятву на ранішнік “Зімовая казка Дзеда Мароза”, а з 21.00 да 1 гадзіны ночы – дарослых на навагодні баль-маскарад “Вечарынка ад Сняжынкі”.

1 студзеня з 1 да 4 гадзін петрыкаўчане і госці горада запрашаюцца на гарадскую плошчу, дзе пройдзе святочнае гулянне “Чароўны Новы год”.

У Капаткевічах навагодняя праграма пачнецца 23 снежня з тэатралізаванага прадстаўлення “Калядныя сустрэчы”, што пройдзе ў ГДК з 19 да 21 гадзіны. 25 снежня з 20 да 22 гадзін Капаткевіцкі гарадскі Дом культуры запросіць землякоў на нагаводні капуснік.

31 снежня ў 21 гадзіну на гарадской плошчы ў Капаткевічах пачнецца тэатралізаванае свята “Як Дзед Мароз жаніцца хацеў”, якое пасля кароткага перапынку – з 23.30 да 1 гадзіны ночы  перадасць эстафету гулянню “Сустрэнем Новы год разам”, што працягнецца да 4 гадзін.

Навагоднія мерапрыемствы таксама пройдуць ва ўсіх клубных установах культуры Петрыкаўшчыны.

У. ЕСІПАЎ, фота А. ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о