Дыялогавая пляцоўка — гэта магчымасць агучыць напрацаваныя вынікі, прапанаваць аудыторыі новыя формы ўзаемадзеяння з арганізацыямі і ўстановамі, акрэсліць існуючыя праблемы і шляхі іх вырашэння.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, якія агучылі надзенныя праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Марына Фёдараўна Голуб, начальнік аддзела рознічнага гандлю Центра банкаўскіх паслуг №325 Рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці ОАО “Белаграпромбанк”, пазнаёміла з банкаўскімі паслугамі, якія ОАО “Белаграпромбанк” прапануе насельніцтву, асаблівую ўвагу звярнула на кібербяспеку, махлярства у сетцы Інтернет і як абараніць ад махляроў свае асабістыя дадзеныя, захаваць недатыкальнасць грашовых сродкаў.

Яна Вячаславаўна Сцепаненка, старшыня ВКК Установы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”, засяродзіла ўвагу прысутных на тым, якія рэабілітацыйныя паслугі аказваюцца людзям з інваліднасцю, якое безбар’ернае асяроддзе створана ва ўстановах аховы здароўя Петрыкаўшчыны.

Таццяна Мікалаеўна Зубар, спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама расказала аб магчымасці працаўладкавання і навучання інвалідаў, аб тым якім чынам можна аформіць самазанятасць ці стаць індывідуальным прадпрымальнікам.

Таццяна Сяргееўна Васільева, юрысконсульт разлікова-касавага цэнтра КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” спынілася на гарантыях, якія прадастаўляе дзяржава інвалідам у сферы жыллёва-камунальных паслуг.

Таццяна Іванаўна Прымак, спецыяліст аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання прадставіла віды сацыяльнай падтрымкі людзей з інваліднасцю, а Алена Іванаўна Трухановіч, старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, якую дапамогу людзям з інваліднасцю можа аказаць гэта арганізацыя.

Нагадаў правілы бяспекі, асаблівасці карыстання аўтаномным апавяшчальнікам, Антон Валер’евіч Арцюх, інспектар сектара надзору і прафілактыткі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям.

Удзельнікі актыўна падтрымлівалі размову, задавалі ўдакладняючыя пытанні, прыводзілі прыклады з жыцця.

Асаблівую цікавасць сярод аўдыторыі вызвалі пытанні стварэння безбар’ернага асяроддзя, аказання медыцынскай дапамогі і атрымання падтрымліваючага лячэння пры хранічных захворваннях, а таксама забяспячэнне асабістай бяспекі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Дыялогавая пляцоўка атрымалася цікавай і прадуктыўнай. А пасля дыялогавай пляцоўкі па традыцыі наведвальнікаў Цэнтра – сяброўская размова за сталом з гарбатай.








Оставить комментарий