Да Дня барацьбы з нарказалежнасцю – 1 сакавіка – Цэнтральнай раённай бальніцай і Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі былі праведзены сустрэчы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі горада і раёна. Адна з такіх адбылася ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы з вучнямі сярэдняй школы № 1.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі не толькі прадаставілі месца для правядзення мерапрыемства, але і падрыхтавалі блок інфармацыі па тэме. Урач-валеолаг ЦРБ Анатоль Туравец прывёў статыстычныя дадзеныя па колькасці нарказалежных грамадзян у нашай краіне і непасрэдна на тэрыторыі раёна, расказаў пра прычыны пастаноўкі на прафілактычны ўлік да ўрача-нарколага, фізіялагічныя і псіхалагічныя змяненні, што адбываюцца ў арганізме ўжывальніка псіхатропных і наркатычных рэчываў.

Фельчар-валеолаг РЦГіЭ Ксенія Лягун для зносін са школьнікамі выбрала форму дыялогу. Самі навучэнцы ў адказах на яе пытанні расказалі пра шкоду псіхатропных рэчываў непасрэдна для чалавека, які іх спажывае, а таксама для грамадства ў цэлым.
Таксама была закранута тэма здаровага ладу жыцця, псіхалагічнай устойлівасці да жыццёвых абставін, папярэджання канфліктаў.
Напрыканцы сустрэчы школьнікі атрымалі інфармацыйныя лісткі па асноўнай тэматыцы мерапрыемства.Дыялог у адкрытую

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о