Творчы танцавальны калектыў “Аквамарын” ДУА“Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” прыняў удзел у юбілейным V Міжнародным фестывалі мастацтваў “#BYFEST-2020”, які праходзіў 19-22 лістапада 2020 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.

Наведвальнікі гурта “Аквамарын” 7-10 гадовага ўзросту змаглі вытрымаць складаную канкурэнцыю і атрымаць Дыплом І ступені.

Дыплом з Чэхіі– У першую чаргу я хачу сказаць дзякуй калегам па працы з Цэнтра творчасці не толькі за маральную падтрымку, але і дапамогу з шыццём касцюмаў. Мае вучні дэбютавалі не толькі ў новым вобразе, але і з новай праграмай “паскакухі” ў жанры “Народны танец”. Мы па-сапраўднаму адчуваем сябе шчаслівымі, бо нашу працу адзначылі.

Для педагога дадатковай адукацыі Марыны Масла месяц лістапад на добрыя навіны шчодры. У дагонку прыйшлі вынікі Міжнароднага анлайн-конкурсу “Танцавальны калейдаскоп”, які праходзіў у Чэхіі.

– У жанры “Народны танец” з нумарам “Бульба” мы атрымалі Дыплом II ступені, – працягнула харэограф. – Гэтую досыць высокую адзнаку працы атрымалі мае навучэнцы ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” 4-5 гадовага ўзросту. Маленькія танцоры захапілі журы артыстызмам і высокім узроўнем харэаграфіі. Касцюмы былі пашыты за кошт установы таленавітым майстрам Ірынай Невяроўскай-Бічан. Дзякуючы ёй, нашы дзеці заўсёды выглядаюць на высокім узроўні, адрозніваюцца яркасцю і непаўторнасцю вобразаў.

– Яшчэ раз дзякую бацькам маіх вучняў за патрымку. Адміністрацыя Цэнтра шчыра ўдзячна бацькоўскаму камітэту і апякунскаму савету за пастаянную дапамогу, дзякуючы якой дзеці могуць раскрыць свае здольнасці і быць адзначаны высокімі ўзнагародамі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о