Балоты маюць вялікае значэнне ва ўтварэнні рэк і кіраванні водным рэжымам вялікіх тэрыторый паверхні нашай планеты. Яны перашкаджаюць развіццю парніковага эфекту, з-за якога ідзе награванне паверхні Зямлі.
Балоты, як і лес, лічаць “лёгкімі” планеты. На працягу года гектар балота паглынае з паветра ў 7-15 разоў больш вуглякіслага газу, чым гектар лесу, і ў столькі ж разоў больш выдае кіслароду. Да таго, балоты – натуральныя фільтры вады. Яны паглынаюць таксічныя элементы і пыл. За год гектар балотных угоддзяў паглынае да 3 тон пылу. Каштоўныя ягады – журавіны і галубіка – таксама растуць на балотах. Да таго, шмат вадаплаўных птушак і пушных звяроў пражывае на забалочаных тэрыторыях, што таксама немалаважна.

Дыханне Зямлі – наша дыханне Дыханне Зямлі – наша дыханне Дыханне Зямлі – наша дыханне
Што датычыць Прыпяцкага Палесся, дык балотныя ўгоддзі займаюць 42% тэрыторыі Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. Адметныя іх асаблівасці – перавага нізінных і верхавых, радзей пераходных балот. На пойменыя ўгоддзі даводзіцца 22% ад агульнай плошчы парка. Пра гэта паведаміла выконваючая абавязкі начальніка навуковага аддзела НП “Прыпяцкі” Марта Пашук.
Як адзначыла Марта Уладзіміраўна, максімальнае распаўсюджванне такія ландшафты маюць у пойме ракі Прыпяць, шырыня якой змяняецца ўніз па цячэнні і складае ад 6-8 да 3-4 кіламетраў.
Водныя ўгоддзі: рэкі Прыпяць, Сцвіга, Убарць, Свінавод і іншыя, ручаі, меліярацыйныя каналы (Бычок, Крушынная і інш.), старычныя і рэшткавыя азёры (Плішчын, Скрыпніца, Віркі, Рэчышча, Крыўскія, Глухое і інш.) у межах парка ўяўляюць сабой складаную гідралагічную сетку, асабліва ў межах поймы.
Аналіз інфармацыі па водна-балотных угоддзях Нацпарка “Прыпяцкі” дазваляе аднесці іх да пераліку ключавых участкаў міжнароднай і нацыянальнай значнасці.

І. АЛЯКСАНДРАВА.
Фота з архіва малодшага навуковага супрацоўніка

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о