Ужо не год і не два мне перыядычна выпадала абмяркоўваць з жыхарамі горада тэму грамад-скага транпарту ў райцэнтры. Людзі дзяліліся меркаваннем, зыходзячы з уласных патрэб. Грамадзянам сталага ўзросту і маладым матулям, канешне, не хапала рэйсавых аўтобусаў. Значна дапамог бы ён і тым, хто жыве ў адной частцы горада, а працуе ў супрацьлеглай. Іншыя жыхары адзначалі, што ім транспарт не патрэбны: “Ды мне да цэнтра прайсці спешнай хадою хвілін 15-ць! Адно на адно выходзіць, калі ўлічыць час шпацыру да і ад прыпынку і чаканне аўтобуса”. Адзінае выключэнне, якое рабілі ўсе суразмоўцы – транспарт насамрэч патрэбен у часы непагадзі ці калі дабіраешся дадому з вялізнымі клункамі ў “дзень кірмашу”.

Два “кальцы”, у два канцы і ніводнага пасажыра

І вось дачакаліся. Праца па ўсталяванні прыпыначных пунктаў атрымала лагічнае завяршэнне. Нарэшце, у райцэнтры і прыгарадзе з’явіліся тры маршруты, што нагадалі мне загадку: два “кальцы” і адзін у два канцы – ад Бяланавіч да Макарыч. Атаясамленне з загадкай тут не толькі сімвалічнае: у час паездкі ў мяне ўзнікла не адно пытанне.

Два “кальцы”, у два канцы і ніводнага пасажыра

У поўдзень на платформе аўтастанцыі перада мной адчыняе свае дзверы аўтобус, што ласкава клічуць у народзе “ПАЗікам”. Ад-лічваю 70 капеек, атрымліваю квіток і мы едзем. Вадзіцель Васіль Малевіч з сумнай усмешкай пачынае ўводзіць мяне ў курс справы, паказваючы позіркам у правы бок, на пустыя прыпыначныя пункты: “Вось адзін пусты прыпынак, вось другі. Пэўна, усе яны зараз будуць бязлюдныя. Той-сёй попыт ёсць толькі на рэйс “Бяланавічы – Макарычы”, калі людзі з вёскі дабіраюцца на працу ў Петрыкаў, а дзеці ў школу. Сёння зранку каля дзясятка дарослых пасажыраў падвёз. Дзеці, вядома, у школьны час дабіраюцца да горада бясплатна. Увечары таксама будуць пасажыры: дзве ці тры жанчыны з хлебазавода і некалькі чалавек да Бяланавіч”.

Два “кальцы”, у два канцы і ніводнага пасажыра

У час гутаркі я назіраю з акна за прыпынкамі. На жаль, не ўсе яны абсталяваны павецямі, у некаторых пунктах, напрыклад, каля спорткомплекса “Прыпяць”, з аднаго боку дарогі прыпынак ёсць, з іншага – няма, адпаведна і аўтобус кальцавога маршруту там не прыпыніцца. Па гэтай прычыне не падабраць і не высадзіць людзей непасрэдна ў цэнтры горада: самыя блізкія да плошчы прыпынкі – каля былой дзіцячай бібліятэкі па вуліцы Камунальнай і каля рынку па вуліцы Гогаля. Падобная сітуацыя склалася і на маршруце № 1: аўтобус праязджае каля ЦРБ і высаджвае пасажыраў толькі павярнуўшы на вуліцу Бумажкова, у напрамку скрыжавання з вуліцай Карла Маркса. Людзям рухомым прайсці гэтую адлегласць да ўстановы аховы здароўя не складана, але ў тым і сэнс, што ў баль-ніцу звяртаюцца людзі з сур’ёзнымі немачамі і далёка не для ўсіх дыстанцыя ў дзве сотні метраў падасца лёгкай.

Два “кальцы”, у два канцы і ніводнага пасажыра

Рух па маршруце заняў каля 20 хвілін. Акрамя мяне за ўвесь час паездкі паслугамі грамадскага транпарту ніхто не скарыстаўся. Васіль Анатольевіч звярнуў увагу на тое, што пры наяўнасці пасажыраў аўтобус мог бы прыйсці крыху пазней, бо трэба дадаць час на абілечванне, пасадку-высадку людзей. Я ж у сваю чаргу спадзяюся на размову хоць з адным пасажырам і набываю квіток на чарговы маршрут па сустрэчным кальцавым напрамку.

Два “кальцы”, у два канцы і ніводнага пасажыра

Едзем, разважаем пра тое, чаму людзі не карыстаюцца грамадскім транпартам. Здаецца, і ў раёнцы пра гэта пісалі, і шыльды на прыпынках прыцягваюць увагу сваёй стракатасцю. Напэўна, у гараджан і гасцей Петрыкава яшчэ не склалася адпаведная культура карыстання такімі паслугамі і на гэта патрэбны час.

Два “кальцы”, у два канцы і ніводнага пасажыра

Як бы ў доказ таго на вуліцы Камунальнай праваджаем позіркам белы помнік савецкага аўтапрома, што стаіць акурат перад прыпынкам. “Не перашкаджае?”, – пытаюся я. “А самі як лічыце?!”, – адказвае мне Васіль Анатольевіч. “Такіх па горадзе некалькі машын. Паставяць і пойдуць па сваіх справах”. Гэта таксама культура паводзін, да яе трэба прывучацца.

Два “кальцы”, у два канцы і ніводнага пасажыра

Завяршыўся чарговы круг, насуперак маім надзеям я не сустрэў ніводнага пасажыра. Да паездкі мне здавалася, што курсуюць аўтобусы на здзіўленне рэдка, але зараз я ўжо не ведаю. Напэўна, трэба пасачыць з месяц, а то і болей. Магчыма, людзі натуральна не ведаюць пра маршруты грамадскага транпарту. Спадзяюся, што ў 2021 годзе ў салоне аўтобуса не будзе чуваць гулу рухавіка: старыя зачаравана будуць дзяліцца ўспамінамі, мужчыны абмяркоўваць апошнія навіны, жанчыны гучна гаманіць пра новыя набыткі на рынку.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о