Першыя саджанцы ў гомельскім парку сямейных дрэў, які размесціцца ў раёне возера Бурае Балота, з’явяцца 19 красавіка.

Плануецца, што пры закладцы парка высадзяць не менш за 50 дрэў.
У ліку тых, хто возьме ўдзел у важнай падзеі, будуць і маладыя сем’і.
Над канцэпцыяй зялёнай зоны працавалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Цяпер дапрацоўваюцца дэталі, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыя і возера.

belta.by

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о