27 лютага ў Гомелі рэалізаваўся дабрачынны модны праект “ANGEL FASHION SHOW 2021”, накіраваны на дапамогу дзецям з анкалагічнымі захворваннямі.

Добрыя справы  здзяйсняюць анёлы

На мерапрыемства былі запрошаны мадэльныя агенцтвы (школы, студыі), пачаткоўцы і прафесійныя дызайнеры і многія іншыя, хто не застаўся абыякавым да дабрачыннасці, у тым ліку ўдзельніцы Петрыкаўскай дзіцячай студыі прыгажосці  “Міс ХS-Look”.

– У рамках мерапрыемства прайшоў конкурс на лепшы сцэнічны вобраз анёла, – распавяла дырэктар дзіцячай студыі Наталля Бурмістрава. – Падрыхтоўка да конкурсу была вельмі цікавай і творчай. Мы абыгралі вобраз анёлаў у творча-музычным нумары. У выніку мая вучаніца Бажэна Перапечка-Круковіч заняла 1 месца, а Арына Яўлаш атрымала дыплом удзельніцы. Таксама мы асобна прадставілі сваю калекцыю дызайнерскага адзення “winter style”. Асаблівы дзякуй хачу сказаць арганізатарам такога праекту, а таксама бацькам за актыўную, у тым ліку фінансавую, дапамогу.
Кожнаму ўдзельніку ўручаны дыпломы і арыгінальныя памятныя сувеніры аўтарскай ручной работы ад арганізатара конкурсу.
Сродкі, сабраныя ў рамках правядзення мерапрыемства, накіраваны на аказанне адраснай дапамогі для лячэння дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Дзмітрыя НАВУМАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о