Днямі ў Грамадска-культурным цэнтры Гомеля адбылася ўрачыстая цырымонія шанавання пераможцаў абласнога спаборніцтва 2018 года сярод рэдакцый газет, устаноў тэлебачання, радыё, журналістаў, якія працуюць на тэрыторыі нашага рэгіёна.
У фае памяшкання была размешчана выстава праектаў друкаваных СМІ, прымеркаваная 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Свой праект падрыхтаваў і калектыў “Петрыкаўскіх навін”.
Своечасова рэагаваць на настрой грамадства, прапагандзіраваць нацыянальныя каштоўнасці — гэта адна з асноўных задач сённяшніх журналістаў. Менавіта так выказаўся на ўрачыстаці намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Да таго, Уладзімір Аляксандравіч адзначыў, што журналістыка — гэта не прафесія, а прызванне. Дарэчы, сам Уладзмір Прывалаў у большай ступені далучаны да журналістыкі, бо аналізуе работу гэтай галіны, падказвае і навучае людзей гэтай суполкі. Менавіта таму нечаканым падарункам для Уладзміра Аляксандравіча стала ўручэнне яму статуэткі Еўфрасінні Полацкай, якую перадаў ад імя ўсіх журналістаў Гомельшчыны галоўны рэдактар рэчыцкай газеты “Дняпровец” Ігар Сяргееў.
Так сталася, што журналісты-рэчычане былі названы пераможцамі гэтага спаборніцтва ў намінацыі “Лепшае друкаванае выданне”. Калектыў газеты атрымаў “важкі” падарунак — 500 базавых велічыняў. Была таксама адзначана работа журналістаў “раёнак” з Хойнік, Рагачова і Чачэрску.
Няма роўных, зразумела, нашаму галоўнаму выданню рэгіёна “Гомельскай праўдзе”. І журналістаў гэтага выдання таксама шанавалі ў гэты дзень, 19 чэрвеня. Сам галоўны рэдактар “Гомельскай праўды” Сяргей Бяспалы заснаваў і ўручыў “Залаты імянны знак” тым журналістам, стаж працы якіх у выданні перасягнуў 25-гадовую рыску — Вячаславу Мінкову і Ніне Злыдзенка.
Лепшымі фотакорамі сёлета былі прызнаны Алег Белавусаў (“Гомельская праўда”), Ірына Палубец (“Авангард” з Буда-Кашалёва) і таленавіты Сяргей Халадзілін (БелТА), які заўсёды ў пошуку арыгінальных фотаздымкаў у нашым рэгіёне.

ДОБРЫЯ ПАЧУЦЦІ АБУДЖАЮЦЬ ЛІРАЙ
Зразумела, час патрабуе змен. Гэтыя змены за апошнія 20 гадоў значна крануліся і беларускай журналістыкі. Больш паваротлівым у пошуку цікавай інфармацыі і арыгінальным у яе падачы цяпер трэба быць кожнаму, хто абраў журналісцкі шлях. Не сакрэт, што найбольшая частка аўдыторыі цяпер “схоплівае” інфармацыю ў сацыяльных сетках, на сайтах. Дарэчы, на мерапрыемстве было адзначана, што ў параўнанні з пазамінулым годам колькасць падпісчыкаў у сацсетках прырасла на 20%. Значыць, нас чытаюць, задаюць пытанні і чакаюць на іх адказы. А галоўнае — нам давяраюць людзі.
И долго буду тем любезен
я народу,
Что чувства добрые
я лирой пробуждал…
Менавіта гэту цытату Пушкіна прадэкламаваў Ігар Сяргееў у інтэрв’ю тэлевізійшчыкам на гэтым мерапрыемстве.

ДОБРЫЯ ПАЧУЦЦІ АБУДЖАЮЦЬ ЛІРАЙШто ж, журналістам «Петрыкаўскіх навін» будзе добры стымул працаваць на сумленне і заявіцца на наступны год на гэты конкурс.
Шмат яшчэ было ўзнагарод у гэты дзень, прыемных слоў удзячнасці, цудоўных вакальных і танцавальных нумароў, якія падрыхтавалі для журналістаў гамяльчане. Дзякуй, што запрасілі!
Інга ГІЛЕНКА.
Фота выкарыстана з «Гомельскай праўды».

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о