Напрыканцы мінулага   тыдня ў спартыўнай зале школы-інтэрната прайшоў арганізаваны раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа святочны канцэрт, прысвечаны Ражству Хрыстову. Дарэчы, такія сустрэчы, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца дзеці, сталі традыцыйнымі.
На пачатку мерапрыемства  з віншавальным словам выступіла старшыня  раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Петухова. З удзячнасцю яна адзначыла тых, хто застаўся неабыякавым і аказаў  дабрачынную дапамогу ў правядзенні свята.  Петрыкаўскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі  паказаў тэатралізаванае прадстаўленне, заснаванае на біблейскіх сюжэтах.
Мясцовыя прадрымальнікі Лідзія Шыкіна і Лідзія Голуб дапамаглі зрабіць свята па-сапраўднаму дамашнім: іх спонсарская дапамога аб’яднала школьную сям’ю за “салодкім сталом”.
Навучэнцы-валанцёры з петрыкаўскіх школ сабралі для дзетак школьныя прылады, якія будуць вельмі дарэчы ў час адукацыйнага працэсу.
Традыцыя праводзіць для дзяцей калядныя сустрэчы з кожным разам набывае  моц. Гэта можна заўважыць і па дзецях, якія сур’ёзна падыходзяць да сваіх акцёрскіх абавязкаў, і па гучных апладысментах. Прыцягвалі ўвагу гледачоў не толькі таленавітыя выступленні юных артыстаў, але і святочныя, якасна змайстраваныя  касцюмы.
Псіхолагі ўпэўнены, што самы лепшы варыянт для адукацыі дзяцей  – гульня. Ствараючы вобразы сваіх тэатральных герояў, дзеці набываюць значны вопыт духоўнасці. А як яшчэ маленькім растлумаць гісторыю свету? Спадзяёмся, сустрэнемся ў наступным годзе.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

IMG_6982 IMG_6776 IMG_6789 IMG_6790 IMG_6795 IMG_6800 IMG_6810 IMG_6823 IMG_6831 IMG_6853 IMG_6876 IMG_6950

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о