img_6024_1

28 снежня ў канцэртнай зале раённага Дома культуры адбылася ёлка для адораных дзяцей раёна.

Але як жа без прыгод і інтрыгі? На гэты раз тэатралізаванае дзейства распачалося ў залюстэр’і, куды Дзеда Мароза са Снягуркай заманіла Чырвоная каралева. На пошукі галоўных персанажаў Новага года рушылі Аліса, Заяц і Капялюшнік. Урэшце Дзеда Мароза ўдалося вызваліць ад чараў з дапамогай “танца сяброўства”. Відаць, вядзьмарскі сон пайшоў на карысць персанажам, бо працягнулася свята бадзёра і весела.

З віншавальнымі словамі выступіла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарняўская і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Дворак.

img_6012_1

Мерапрыемства ішло да сваёй кульмінацыі, але ў самы адказны момант стала вядома, што падарункаў у Дзеда Мароза… няма. Як запэўніў дзядуля: “…Я хоць і стары, але чараўнік!” Сабраўшы імправізаваны снег у свой мех, ён начараваў пеўня.

Дзецям і іх настаўнікам былі ўручаны грашовыя сертыфікаты.

Гучала фінальная песня, дзеці былі задаволеныя, дарослыя – тым больш, здавалася, яны хоць на хвілінку, але адчулі сябе дзецьмі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

img_6010_1 img_5970_1 img_5958_1 img_5933_1 img_5927_1 img_5916_1 img_5914_1 img_5897_1 img_5894_1

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о