Сёння ў вялікай зале райвыканкама прайшла пазачарговая шаснаццатая сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Парадак дня сесіі ўключаў пытанні аб змяненні некаторых рашэнняў Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў.
Пасля разгляду пытанняў, вынесеных на абмеркаванне прысутных чакаў прыемны момант. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Пілер зачытаў ліст падзякі ад жыхара вёскі Міхедавічы ў адрас дэпутата раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Ганцэвіча.
Аляксандр Уладзіміравіч, з’яўляючыся дырэктарам прыватнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства дапамог земляку ў вырашэнні бытавых пытанняў.







Оставить комментарий