Кралевіч2017Шчыра віншую мужчын Петрыкаўшчыны з Днём абаронцаў Айчыны!

Цудоўна, што ў календары ёсць свята, якое захоўвае памяць пра гістарычныя здзяйсненні абаронцаў Айчыны ўсіх часоў. Кожны грамадзянін, незалежна ад таго, знаходзіцца ён на баявой варце, ці займаецца мірнай справай, – перш за ўсё абронца сваёй Айчыны, сваіх блізкіх.

Жадаю нашым дарагім абаронцам верыць ва ўласныя сілы, пры любых абставінах заставацца сапраўднымі мужчынамі! Шчыра жадаю вам захаваць і прымнажаць свае лепшыя якасці.

Моцнага здароўя, дабрыні, святочнага настрою! Міру вам і нашай Айчыне!

Ірына КРАЛЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о