Сёлета на тэрыторыі раёна зарэгістраваны два пажары, на якіх загінуў адзін чалавек. Як паказвае практыка, патэнцыйна небяспечнымі з’яўляюцца дамы, дзе пражываюць сацыяльна небяспечныя грамадзяне, адзінокія пенсіянеры. З улікам гэтых абставін у мэтах прыняцця дадатковых мер па стабілізацыі абстаноўкі з гібеллю і траўматызмам людзей на пажарах у перыяд з 12 да 21 лютага на тэрыторыі раёна праводзіўся дэкаднік пажарнай бяспекі па папярэджанні гібелі людзей на пажарах.

Арганізавана штотыднёвая работа аглядавых камісій, праводзяцца сходы грамадзян, дзе нададзена ўвага пытанням пажарнай бяспекі ў жылым фондзе.

Рэкамендуем жыхарам раёна звярнуць увагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання, электраправодкі ў домаўладаннях. Трэба праверыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Добра было б усталяваць АПА ва ўсіх жылых памяшканнях.

Паклапаціцеся пра сваіх бацькоў, якія пражываюць у вёсцы: дапамажыце прывесці ў парадак печ і размясціце ў жылых пакоях апавяшчальнікі.

Валянціна ЯХНО.

+Апрель_курение2

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о