Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у Петрыкаўскім раённым аддзеле Следчага камітэта.
На сустрэчу з супрацоўнікамі Следчага камітэта прыйшлі навучэнцы выпускнога класа сярэдняй школы № 1. Знаёміць школьнікаў з прафесіяй пачалі следчыя Сяргей Тумаш і Таццяна Адась. Яны падрабязна распавялі пра этапы паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама пра спецыфіку працы ў структуры Следчага камі-тэта. Спецыялісты прадэманстравалі змест крыміналістычнага чамадана “СК”, у арсенале якога ўсё прадумана да дробязяў – ад звычайнага медыцынскага шпрыца да ультрафіялетавага ліхтара.

Даведаліся пра работу следчага Даведаліся пра работу следчагаВучні задавалі шмат пытанняў па розных інструментах і кампанентах, якія знаходзіліся ў гэтым цуда-чамадане. Работнікі крыміналістычнага аддзела на практыцы паказалі, як робяцца адбіткі пальцаў падазраваных з прадметаў, знойдзеных на месцах здарэнняў, распавялі пра тонкасці збору рэчыўных доказаў.
Ці выберуць выпускнікі сабе прафесію следчага – пакажа час, а пакуль зразумела адно – у многіх з’явілася цікавасць да гэтай работы.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о