Апошняя пятніца месяца традыцыйна сабрала на пашыранае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна.Сярод пытанняў, вынесеных на пасяджэнне райвыканкама, – якасць і даступнасць дашкольнай адукацыі на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, праект бюджэта на 2020 год і рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады” ў Петрыкаўскім раёне ў 2019 годзе. На пасяджэнні райвыканкама прысутнічаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Дашкольная адукацыя, бюджэт і дэмаграфічная бяспека

Пачаў пасяджэнне Аляксандр Наўныка з паведамлення пра тое, што на аблвыканкаме падведзены вынікі дабраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі – наш раён па гэтым паказчыку заняў 2 месца. “Гэта наша агульная ўзнагарода. На самой справе за такі кароткі час зроблена вельмі многа, за што ўсім службам і грамадзянам мае словы ўдзячнасці,” – адзначыў старшыня райвыканкама.
Дашкольная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца першым узроўнем асноўнай адукацыі і накіравана яна на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту. – Сетка дашкольнай адукацыі ў Петрыкаўскім раёне ў 2019 годзе прадстаўлена 25 установамі адукацыі, у якіх выхоўваецца 1091 дзіця (2018 – 1177, 2017 – 1180). Функцыянуе 68 узроставых груп. З іх 7 – групы ранняга ўзросту, 24 – дашкольныя групы, 26 – рознаўзроставыя групы, 6 – інтэгрыраваныя групы, 5 – спецыяльныя групы для дзяцей з парушэннямі маўлення. Так, для дзяцей з сельскіх населеных пунктаў па запытах бацькоў арганізаваны падвоз 71 выхаванца з 26 населеных пунктаў у 13 устаноў дашкольнай адукацыі, – адзначыла ў сваім дакладзе Святлана Сенька.
Адукацыйна працэс ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляюць 203 педагогі. З мэтай задавальнення запытаў бацькоў на адукацыйныя паслугі, развіццё творчых і інтэлектуальных здольнасцяў дзяцей у 2019 годзе была арганізавана работа 65 груп па інтарэсах, якія наведвалі 588 выхаванцаў, з іх на платнай аснове 31 – для 303 выхаванцаў.
На рамонтныя работы сёлета было зрасходавана звыш за тры мільёны рублёў бюджэтных, пазабюджэтных сродкаў, спонсарскай і шэфскай дапамогі.
Актуальнай сёння з’яўляецца праблема павышэння выхаваўчага патэнцыялу сям’і, фарміравання ўсвядомленага бацькоўства шляхам выкарыстання ў рабоце разнастайных форм супрацоўніцтва дашкольнай установы з сем’ямі выхаванцаў. На асобым кантролі знаходзіцца пытанне прыняцця мер па выключэнні траўманебяспечных месцаў ва ўстановах, удасканаленне сістэмы медыка-псіхалагачнага суправаджэння кожнага выхаванца на працягу дня. Асаблівая ўвага надаецца ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнню кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў. Рэалізацыя акрэсленых праблем, па словах Святланы Уладзіміраўны, дазволіць арганізаваць на больш высокім узроўні якасць дашкольнай адукацыі.
“Даходная частка кансалідаванага бюджэту раёна з улікам беззваротных паступленняў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў спланавана ў суме 52290,8 тысяч рублёў. У яе структуры ўласныя даходы складаюць 35,7%, беззваротныя сродкі з рэспубліканскага бюджэту – 64,3%. Як і ў мінулыя гады бюджэт прыняты бездэфіцытным”. – паведаміла прысутным выконваючая абавязкі начальніка фінансавага аддзела Наталля Багінская.
“Па дадзеных на 1 студзеня 2019 года на тэрыторыі раёна пражывае 26369 чалавек, з іх асоб працаздольнага ўзросту – 12586. Працэнт асоб старэйшага за працаздольны ўзрост складае 32,9% – самы высокі ў вобласці.
У 2019 годзе нарадзілася на 28 дзяцей меней, чым у мінулым годзе і павялічыць у далейшым гэты паказчык будзе ўсё складаней: колькасць жанчын фертыльнага ўзросту (15-49 гадоў) у структуры насельніцтва раёна з кожным годам зніжаецца – сёлета 4298, у 2018 – 5513. Прафілактыка абортаў і павышэнне дасягальнасці экстракарпаральнага апладнення – дзейсныя сродкі паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне,” – праінфармавала прысутных на пасяджэнні выконваючая абавязкі галоўнага ўрача Людміла Занкевіч.
Асноўныя задачы на 2020 год – актывізацыя работы па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту шляхам удасканалення мерапрыемстваў дыспансернага нагляду, узмацненне кантролю міжведамаснага ўзаемадзеяння і павышэння якасці інфармавання насельніцтва па дадзенай праблеме.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о